Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Музычная казка пра дабро і зло "Чароўнае дрэва пазнання"

Дата: 19.06.2018 пачатак у 11:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

 

Філармонія для дзяцей і юнацтва прадстаўляе:

Музычная казка пра дабро і зло

Чароўнае дрэва пазнання

У казачным каралеўстве ўсё як заўсёды - Прынцэса спрачаецца з мамай Каралевай, Маркіз спрабуе ўсім дагадзіць ... Раптам маладой Прынцэсе сніцца сон, у якім Ведзьма Малефісента бярэ ў палон чароўнае дрэва пазнання, каб яго плады не дасталіся людзям. Выратаваць дрэва дабра і пазнання, перамагчы злую Ведзьму змогуць толькі двое - ён і яна, пара адданых сэрцаў.

Гэта класічная чароўная казка, у якой верная дружба і любоў перамагае Зло. Вас чакаюць дзіўныя прыгоды, чароўныя ператварэнні, баі на шпагах і шмат іншага!

Кампазітар - Уладзімір Саўчык

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык - Таццяна Мажар

Выканаўцы роляў - лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Белдзяржфілармоніі:

Каралева - Святлана Еўтух

Маркіз - Уладзіслаў Даніловіч

Прынцэса - Ангеліна Мажар

Менестрэль - Уладзімір Козін

Фея - Ганна Янкоўская

Ведзьма - Святлана Старадзетка

Музыкальная сказка о Добре и Зле "Волшебное древо познания"