Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Rastrelli Cello Quartet: "Ад Брамса да Бітлз"

Дата: 26.11.2018 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка
Выканаўцы: Rastrelli Cello Quartet

Мы чакалі іх доўгіх 12 гадоў: 26 лістапада “RASTRELLI CELLO QUARTET” на  сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Кірыл Краўцоў мастацкі кіраўнік

Міхаіл Дзегцяроў

Кірыл Цімафееў

Сяргей Драбкін аранжыроўкі

 

Самы вядомы віяланчэльны квартэт у свеце, як і квартэт “Apocalyptica”. Калектыў адметны высачэзным узроўнем выканальніцкага майстэрства і арыгінальнасцю праграм, якія пабудаваны па прынцыпе кантраста: класіка - рок, класіка – поп, класіка – джаз. У Мінск музыканты вязуць новую праграму “АД БРАМСА ДА БІТЛЗ”:

1 аддзяленне

Давід Попер (1843–1913) – Тарантэла

Пётр Чайкоўскі (1840–1893) – Andante Cantabile з квартэта №1

Эдвард Грыг (1843–1907) – Тры сцэны з музыкі да “Пер Гюнт”

Выкраданне нявесты – Жальба Інгрыд

Песня Солвейг

У пячоры горнага караля

Іаганэс Брамс – 6 венгерскіх танцаў (№ 13, 14, 10, 17, 20 і 19)

2 аддзяленне

Джон Ленан – Пол Макартні

Фантазія на тэмы “Бітлз” у аранжыроўцы С.Драбкіна і К.Краўцова

Yesterday
St.Pepper’s lonely hearts club band
Things we said today – If I fell – I saw her standing there
Honey Pie – Here comes the sun – Penny Lane – Michelle – Night before
Till there was you – Help!
Here, there and everywhere – Dizzi miss Lizzi.
 

“Ідэя стварыць свой квартэт узнікла ў Кірыла Краўцова падчас размовы з аранжыроўшчыкам Сяргеем Драбкіным увесну 2002 года ў Штутгардзе. У квартэт былі запрошаны вучні Кірыла Міхаіл Дзегцяроў і Кірыл Цімафееў. Сяргей зрабіў некалькі апрацовак і мы запісалі ў студыі “Мелодыю” Сакалова і “Рапсодыю-Танга” Строка. Выкананне вызначылася поспехам і нас запрасілі запісаць кампакт-дыск, які быў выдадзены ў ліпені 2003 года на фірме Amphion Records у Германіі. Для рэалізацыі ў Расіі пецярбургская кампанія "Бомба-Питер" перавыдала гэты дыск. З таго часу выйшла яшчэ сем пласцінак "Rastrelli Vol.2 Cello in Jazz", "Rastrelli Vol.3 Сello in Classic", "Rastrelli Vol.4 Cello in Buenos Aires" і "Rastrelli Vol.5 и 5.5". Апошні альбом - "Cello Effect" сабраў пазітыўныя водгукі ў прэсе, у тым ліку і ў галоўным нямецкім музычным часопісе Das Orchester. У лістападзе 2014 года дыск “Малая Ленінградская Сімфонія” быў 4 тыдні ў дзясятцы самых папулярных альбомаў у I-Tunes. ”

За час свайго існавання Rastrelli Cello Quartett даў больш за 700 канцэртаў у 28 краінах свету, удзельнічаў у шматлікіх фестывалях, сярод якіх: Бетховенскі фестываль (Бон, Германія), Музычны фестываль зямлі Рэйнгаў (Германія) , Музычны фестываль "Meadowlark" (Лінкольн, ЗША), Фестываль Еўрапейскай музыкі (Сафія, Балгарыя), Летні Фестываль (Босвіль, Швейцарыя), фестываль "Охрыдскае Лета" (Македонія), Музычны фестываль зямлі Шлезвіг Гальштэйн (Германія), Міжнародны віяланчэльны фестываль (Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія), Фестываль" SoNoRo" (Будапешт, Румынія), Міжнародны віяланчэльны фестываль (Аделаіда, Аўстралія) і інш., а таксама супрацоўнічаў з такімі артыстамі і калектывамі як King's Singers, Гіёра Файдман, Давід Герынгас, Жыль Апап, Казаль Квартэт, Андрэй Самсонаў, Сяргей Шнураў и Святлана Сурганава.

“Кожны з нас атрымаў класічную адукацыю і да стварэння квартэта наша дзейнасць як музыкантаў абмяжоўвалася традыцыйным віяланчэльным рэпертуарам. Тым больш незвычайнай была наша мэта, дзеля якой мы сабраліся разам. Першая рэпетыцыя прадэманстравала відавочнае: апроч таго, над чым працуе кожны музычны калектыў — бездакорнасць інтанацыі, якаясць гуку, штрыхоў, пабудова музычнай фразы — нас чакае вырашэнне яшчэ больш важнай і цікавай задачы: забыцца на тое, што мы граем на віяланчэлі. Мы павінны навучыцца пераўвасабляцца! Наша мэта — абудзіць уяўленне слухачоў, мы хочам, каб на нашых канцэртах публіка чула секцыю саксафонаў у"Stardust", каб гучаў банданеон П’яцолы, каб зайграў разбіты рэгтаймамі раяль, які агучвае нямое кіно…

Наколькі ў нас гэта атрымліваецца — меркаваць вам”.

Крыніца: http://www.rastrelli.de

Rastrelli Cello Quartet  «От Брамса до Битлз»