«АДЭСКІМ ВЕЧАРАМ»
Канцэрт адэскай музыкі з ноткамі цудоўнага адэскага гумару адправіць гледача ў часы Леаніда Уцёсава і Марка Бернэса, ахінуўшы яго прыгажосцю гарадскіх рамансаў, чуласцю песень ваенных гадоў, а таксама рытмамі яўрэйскіх мелодый. Аснову канцэрта складае выступ творчай арцелі, дуэта адэскай песні “Лімончыкі” ў складзе Яўгена Курыльчыка і Дзмітрыя Гаўрыліка, якія разам з іншымі музыкантамі будуць ствараць атмасферу Адэсы 1920–30-х гадоў.
У канцэрце бяруць удзел:
Яўген Курыльчык (вакал, баян)
Дзмітрый Гаўрылік (гітара)
Данііл Залескі (ударныя)
Кацярына Юхнова (цымбалы)
Андрэй Дзяргай (кларнет)
Юрый Навуменка (кантрабас)
Святлана Старадзетка (сапрана)
Уладзіслаў Даніловіч (барытон)