Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Джаакіна Расіні "Маленькая ўрачыстая меса"

Дата: 15.11.2018 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харавая музыка

Джаакіна Расіні

“Маленькая ўрачыстая меса”

 

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Мастацкі кіраўнік і дырыжор –

заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава

 

ФАРТЭПІЯННЫ ДУЭТ

народныя артысты Малдовы

Анатоль ЛАПІКУС і Юрый МАХАВІЧ

 

Салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь

лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Ірына КУЧЫНСКАЯ сапрана

Наталля АКІНІНА мецца-сапрана

Аляксандр МІХНЮК тэнар

заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір ГРОМАЎ барытон


Тонкі гумар, самаіронія, лёгка народжаны і спрытна злоўлены жарт — здабытыя духоўныя каштоўнасці працяглага і доўгага жыцця. Жыцця Джаакіна Расіні, чые ўзлёты, падзенні, удачы, расчараванні ўзважваліся гумарам і ўраўнаважваліся ўсмешкай.

Джаакіна Расіні навучыўся ўсміхацца. Мог паставіць у партытуры дынамічны нюанс у восем piano! Мог у пасвячэнні п’есы Напалеону ІІІ пералічыць усіх выканаўцаў, пачынаючы ад сімфанічнага і ваенна-духавога аркестраў, хора вярхоўных жрацоў, хора маркітанак, салдат і народа з танцамі, звонамі, барабанамі і пушкамі і прыпісаць збоку: ”Даруйце за драбніцу! Што так мала!”.

Мог іранізаваць і пацьвельвацца з сябе, з сваіх п’есаў, называючы іх “Гігіенічным прэлюдам”, “Астматычным эцюдам”, ”Кульгавым вальсам”, а часткі фартэпіяннага цыкла абазначаць як “Анчоўсы”, “Карнішоны”, “Алей”…

“Навошта Вам мая музыка, калі увас ёсць мой паштэт?” — мог запытацца кампазітар у каго заўгодна пасля чарговай прэм’еры оперы, якую Гегель, напрыклад, толькі за адзін месяц наведаў 12 разоў, Гейнэ перапрашаў за сваіх суайчыннікаў і іх няздольнасць адчуць глыбіні, якую аўтар “прыкрыў ружамі”… А Стэндаль (той самы, які паспеў у 1812 годзе пабываць і ў Воршы, і ў Смаленску і стаць сведкам Барадзінскай бойкі) у сваёй кнізе “Жыццё Джаакіна Расіні” аб’явіў кампазітару прысуд: “Слава Расіні можа быць акрэслена толькі межамі сусвету.”

Непрадказальны, эпатажны, яркі і імпульсіўны, ён мог, даведаўшыся, што Паліна Віардо набыла ў Лондане і прывезла ў Парыж аўтограф моцартаўскага “Дон Жуана”, устаць перад партытурай на калені: “Хачу ўкленчыць перад гэтай святой рэліквіяй…”

“Маленькая ўрачыстая меса — апошні грэх маёй старасці”, — напіша кампазітар на тытульнай старонцы партытуры.

Дапісаўшы апошні акорд “Маленькай урачыстай месы”, кампазітар прамовіў: ”Божа, вось і завершана гэта бедная маленька Меса. Што я стварыў – свяшчэнную музыку ці д’ябальскую? Я быў народжаны для оперы-buff, ты гэта добра ведаеш, Божа. Трохі вучонасці, трохі сэрца, вось і ўсё, што ў ёй ёсць. Будзь блаславёны, Божа і даруй мне рай.”

Паколькі “маленькая і ўрачыстая” задумвалася для выканання ва ўласным доме, то і выканаўцаў шмат не трэба — усяго 12 чалавек.

8 галасоў харыстаў і чатырох салістаў — сапрана, канральта (насамрэч castrato), тэнар і бас — дастаткова! Дванаццаць спевакоў — нібы дванаццаць “херувімаў”: “Бог даруе мне гэта параўнанне. Апосталаў таксама было 12 на знакамітай леанардаўскай фрэсцы. Хто мог падумаць! Сярод тваіх вучняў, Божа, ёсць тыя, што выдаюць фальшывыя ноты! Але супакойся, я абяцаю, што на маім сняданку не будзе Юды, а мае вучні будуць спяваць зладжана і пранікнёна — сon amore….”

Сёння на буйных сцэнах “Маленькая ўрачыстая Меса” гучыць рэдка. Гэта заўсёды музычная падзея горада, сталіцы.

…калі вы, раптам, напачатку твору пачуеце знаёмыя інтанацыі П.І.Чайкоўскага з “Пікавай дамы” — не палохайцеся… Калі пачуеце першыя ноты знакамітай арыі караля Піліпа з оперы Дж.Вэрдзі “Дон Карлас” — не бянтэжцеся. Што гэта? Яшчэ адзін, на гэты раз містычны жарт? Супадзенне? Але слухайце далей! Не пераставайце слухаць! Гэта — Джаакіна Расіні!

У канцэрце 15 лістапада партыю фартэпіяна выканае знакаміты дуэт народных артыстаў Малдовы Анатоля Лапікуса і Юрыя Махавіча.

У 2018 годзе дуэт адзначыў сваё 25-годдзе. Анатоль Лапікус і Юрый Махавіч аб’ядналіся ў студзені 1993 года. Адразу прыцягнулі ўвагу самім фактам фартэпіяннага дуэта — такога ансамбля ў Малдове не было. У сусветнай музычнай практыцы фартэпіянныя дуэты не рэдкасць, але мало хто здолеў захаваць творчыя саюзы на чвэрць стагоддзя.

Піяністы атрымалі адукацыю ў лепшых расійскіх музычных вузах: Анатоль Лапікус у Інстытуце імя Гнесіных, а Юрый Махавіч у Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі.

За 25 гадоў творчай дзейнасці музыканты выканалі практычна ўсе творы для фартэпіяннага дуэта, выдалі некалькі тамоў уласных пералажэнняў вядомых твораў класікі.

Музыканты актыўна гастралююць, здабываючы статус пераможцаў і прызёраў прэстыжных міжнародных фестываляў.

На канцэртах ансамбля нязменна аншлагі. Публіку прыцягвае харызматычнасць музыкантаў і тонкае пачуццё гумару.

Ларыса Сімаковіч

Джоаккино Россини  «Маленькая торжественная месса»