Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

"Злучаныя часам: Уладзімір Мулявін i Ігар Лучанок": канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна

Дата: 12.01.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Сучасная музыка

Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна

"Злучаныя часам: Уладзімір Мулявін i Ігар Лучанок"

Cімфанічны аркестр “OLYMPIA CLASSIC”

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Міхаіл СНІТКО

 

Ул.Ткачэнка – Сімфонія “Песняроў” для сімфанічнага аркестра, цымбал і электрагітары (прэм’ера)

Песні Ігара Лучанка з рэпертуара ансамбля “Песняры”

"Імя Уладзіміра Мулявіна знакавае для беларускай культуры. Выдатны музыкант, ён адкрыў новую эру ў гісторыі айчыннай эстраднай музыкі. Дзякуючы творчасці створанага У. Мулявіным ансамбля «Песняры» ўвесь свет даведаўся аб Беларуси, яе песнях і мове. Вось ужо 16 гадоў, як ён пайшоў з жыцця. І ўсе гэтыя гады ў дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна Белдзяржфілармонія ладзіць канцэрт у яго гонар. Не будзе выключэннем і 2019 год.

12 студзеня свой праект «Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна» прадставіць дырыжор Міхаіл Снітко і аркестр «Оlympia Classic», якім ён кіруе. Упершыню ў Беларусі ў выкананні гэтага аркестра адбудзецца прэм’ера твора «Сімфонія «Песняроў» заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ткачэнкі – аднаго з самых вядомых артыстаў ансамбля «Песняры» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна. «Сімфонія «Песняроў» – гэта космас, які адлюстроўвае бязмежнасць музычных даляглядаў, адкрытых публицы вялікім ансамблем. Як уплятаюць кветкі і стужкі ў маляўнічы вянок, так і Уладзімір Ткачэнка ўплёў у музычную тканіну свайго твора лзясяткі знаёмых тэм і мелодый, праспяваных і адыграных «Песнярамі». «Я лічу, што музыка «Песняроў» вартая таго, каб быць увекавечанай у сімфанічным гучанні, таму што сімфанічны аркестр – гэта найвышэйшая канцэнтрацыя выдатных дасягненняў чалавечага розуму ў музыцы. Вышэй няма анічога», – гаворыць Уладзімір Ткачэнка. У партытуру свайго твора ён увёў партыю электрагітары, якую выканае сам, а таксама голас цымбал (салістка Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча, лаўрэат міжнародных конкурсаў Марта Галубко).

2-е аддзяленне канцэрта называецца «Злучаныя часам». Яно прысвечана памяці народных артыстаў СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна і Ігара Лучанка – двух выдатных майстроў песні, якія сваёй творчасцю стваралі гісторыю ансамбля «Песняры». Папулярныя песні Ігара Лучанка і Уладзіміра Мулявіна з рэпертуара ансамбля «Песняры» прагучаць у выкананні Яна Жанчака, Марыны Васілеўскай і іншых вядомых артыстаў беларускай эстрады".

Вольга Брылон

"Злучаныя часам: Уладзімір Мулявін i Ігар Лучанок": канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна