Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Монаспектакль "Дарожка мая...": аўтар і выканаўца Іван Кірчук

Дата: 16.03.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Моноспектакль
Выканаўцы: Троица, этно-трио

Монаспектакль "Дарожка мая..."
Аўтар і выканаўца Іван Кірчук

Лідэр беларускага этна-ансамбля «Троіца» Іван Кірчук выступіць 16 сакавіка ў Малой зале філармоніі са сваім монаспектаклем «Дарожка мая».

Матэрыялы да сцэнара аўтар збіраў 10 гадоў і здолеў скампанаваць сваю працу ў паўтарыгадзіннае выступленне. У аснове спектакля ляжаць песні з сольнага альбома Івана Кірчука «Спадчына загінуўшых вёсак», матэрыялы з архіваў Акадэміі навук і рэспубліканскага радыё, прысвечаныя порам года, асноўным стыхіям, святам і падзеям у жыцці продкаў беларусаў.
Усё гэта склалася амаль у 40 песень з выкарыстаннем больш за 30 народных інструментаў.
— Гэта робіцца для таго, каб абудзіць інтарэс да фальклору, каб мы ўсё ж успомнілі, хто мы ёсць на самой справе. У мяне раз-пораз пытаюцца: «Навошта вы гэтую старызну паказваеце? Сёння — сучасны свет і трэба больш ведаць пра сучасне». Але без гэтых каранёў не можа быць сучаснасці. Сёння не цікавы народная музыка, народныя спевы. У Беларусі існуе ўсяго два этнаграфічныя фестывалі - «Камяніца» і этна-фестываль у Шаблях. Зараз, безумоўна, ёсць мода на фальклор, на выцінанкі, выразанкі, а хочацца каб людзі адчулі глыбіню. Што гэта не штучная, а вельмі-вельмі важная рэч у жыцці чалавека, якая перадаваліся нашым дзядулям і бабулям. Але сёння мы яе не перадаем. Мы страцілі гэтую якасць, як перадаць інфармацыю, - падзяліўся з TUT.BY сваім меркаваннем Іван Кірчук.
У паўзах паміж песнямі будуць гучаць рытуальныя заклінанні продкаў. Усяго ж монаспектакль складаецца з 12 рытуальных частак.
(Іван Ярыванавіч)

Моноспектакль "Дорожка моя ...": автор и исполнитель Иван Кирчук