Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Sax Forum 2019

Дата: 30.03.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Джаз

SAX FORUM 2019

 

Аляксей Балотнікаў (Гомель)

Павел Аракелян (Мінск)

Аляксандр Краўчук (Гродна)

Спецыяльны госць – Сяргей Баўлін (Масква)

 

У канцэрце бяруць удзел:

Зміцер Хаменка

Людміла Крукоўская

Аляксандр Сапега

 

 

“Павел Аракелян — культавая постаць сучаснага кантэнта.

Адметна тое, што Павел Аракелян — адзін з тых, хто гэты кантэнт стварае.

Як?

Тым, што дэманструючы сваё армянскае паходжанне, пазіцыянуе сябе выключна беларускамоўным музыкантам (што ёсць рэдкай з’явай у асяроддзі музычнага бамонду), тым, што з’яўляецца запатрабаваным фітнес-трэнерам, пра што красамоўна сведчыць яго зайздроснае фізічнае аблічча, і, безумоўна, гарачае захапленне Паўла Аракеляна джазам, што дазваляе яму пашыраць кола прыхільнікаў, збіраць сяброў і ўтвараць сакс-форумы, падобныя больш да размовы аднадумцаў, чым на спаборніцтвы.

30 сакавіка на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі адбудзецца адзін з такіх сакс-форумаў з удзелам Аляксея Балотнікава (Гомель), Аляксандра Краўчука (Гродна), запрошанага госця Сяргея Баўліна (Масква) і, безумоўна, самога Паўла Аракеляна.

Чакаем!”

Ларыса Сімаковіч

Sax Forum 2019