Архаічны фолк-метал пры ўдзеле аркестра! Сапраўды унікальны канцэрт адбудзецца 25 кастрычніка 2019 года ў Мінску. Такога сцэна Беларускай дзяржаўнай філармоніі яшчэ не чула і не бачыла!
ZNICH (Archaic Folk Metal). Гурт заснаваны ў 1996 годзе. З’яўляецца адным з родапачынальнікаў беларускай галіны гэтага накірунку. Выкарыстанне аўтэнтычных інструментаў, спалучэнне традыцыйных вакальных прыёмаў і моцнага гроўлінга выгадна адрознівае гурт ад шматлікіх прадстаўнікоў гэтага стылю. Пачуўшы ZNICH аднойчы, зблытаць яго з кімсьці іншым немагчыма. За перыяд 1996–2015 гг. гурт выпусціў альбомы “Язычнiк я” (1997); “Дух зямлi” (1998); “Запаветы апошняга старца” (2003); “Крыжы-абярэгi” (2006); “Мроя” (2011); “Слова Зямлi” (2016); “Чорны сiмвал” (2017) і сінглы “Крумкач” (2018), “Ой, над ракою” (2019). Гурт актыўна прымае ўдзел у рознага кшталту фестывалях і канцэртах на радзіме і за яе межамі (Польшча, Расія, Украіна, Францыя, Літва).
Удзельнікі:
Алесь Таболіч вакал
Усевалад Календа ўдарныя
Руслан Iльiн гітара
Кастусь Трамбіцкі дудкі, дуда
Марына Макарэвіч клавішы, вакал
Макс Сцец бас
RUTVICA. Гурт традыцыйнага жаночага спеву. Назва гурта паходзіць ад назвы раслінкі, маленькія кветачкі якой заўсёды трымаюцца разам і такім чынам утвараюць прыгожае ярка-жоўтае суквецце. Мэта гурта – перайманне ды распаўсюджванне роднае спеўнай традыцыі. І трэба сказаць, што робяць гэта дзяўчыны фірмова!
Удзельніцы:
Таццяна Уласевіч
Марына Пятрова
Дар’я Зуева
Наталля Нямкевіч
SOUNDS FLIGHT ORCHESTRA
Дырыжор – Вераніка Парфёнава