Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

"Джазавыя вечары ў філармоніі": Павел Аракелян & The Outsiders

Дата: 16.11.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Джаз

16 лістапада у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт аднаго з знакавых беларускіх гуртоў “Pavel Arakelian and The Outsiders” з праграмай “Comin’ Home”.

Лідар калектыву (і па сумяшчальніцтве ўдзельнік гурта “Крамбамбуля”) – Павел Аракелян, неаднаразова прызнаваўся лепшым саксафаністам Беларусі, палучыў прызнанне ў Еўропе, супрацоўнічая з такімі легендарнымі музыкантамі, як ФМ Айнхайт, Эрык Льюіс, Стэфан Штоппак, Тэсс Уайлі, Маркус Цюрк, Цім Ісфоат і шматлікімі іншымі. Астатнія музыкі не меньш вядомомыя як у джазавых, так і рокавых колах Беларусі: Максім Лоскутаў (раяль), Людміла Крукоўская (бас), Назар Раджэпаў (ударныя).

Калектыў з’яўляецца пераможцай Першага Міжнароднага конкурсу “Сядзіба джаз” і выконвае эклектычную аўтарскую музыку на мяжы стылей. Крытыкі часцяком параўноўваюць выступ Аутсайдэраў з сапраўдным тэатралізаваным шоў.

Даведкі па тэл. +375296445778

Джазавыя вечары ў філармоніі:  Павел Аракелян & The Outsiders