Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Гала-канцэрт Фестывалю песні Ганны Герман “Эўрыдыка”

Дата: 20.10.2019 пачатак у 18:00
Катэгорыя: Папулярная музыка

ГАЛА-КАНЦЭРТ лаўрэатаў і гасцей VIII фестывалю-конкурсу

песні Ганны Герман «Эўрыдыка» у Мінску

"Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Клуб аматараў польскай і беларускай культуры ў Мінску сардэчна запрашаюць на Гала-канцэрт пераможцаў і гасцей VІІІ фестывалю песні Ганны Герман “Эўрыдыка”, які адбудзецца 20 кастрычніка 2019 года ў 18.00 у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Мінску.

У праграме канцэрта цырымонія ўзнагарождання пераможцаў конкурсу 2019 года і выступленні лаўрэатаў і запрошаных гасцей:

Уладзімір Пятроў – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, саліст Нацыянальнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь;

Агнешка Бабіч – ганаровы госць фестывалю, актрыса Музычнага тэатра ў Гдыні, лаўрэат Гран-пры Нацыянальнага фестывалю Ганны Герман у Зялёнай Гуры. Яе асабістая, незвычайная інтэрпрэтацыя песень з рэпертуару Ганны Герман стварае маляўнічую карціну сучаснай “Эўрыдыкі”;

Наталля Акініна – лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Нацыянальнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, лаўрэат 1-й прэміі на VІІ фестывалі песні Ганны Герман “Эўрыдыка” у Мінску;

Кшыштаф Марціняк – старшыня журы, тэнар, у мінулым – дырэктар Вялікага тэатра ў Лодзі. Выпускнік Акадэміі музыкі ў Лодзі (клас прафесара Адама Дулінскага). Ужо падчас вучобы выступаў у прэм’ерных спектаклях у Вялікім тэатры Лодзі, са сцэнай якога звязаны дагэтуль. Раней быў вядучым салістам оперы і аперэты ў Шчэціне, а потым першым тэнарам Музычнага тэатра ў Лодзі, выступаў на самых знакамітых музычных сцэнах Еўропы – у Берліне, Франкфурце, Штутгарце, Мюнхене, Цюрыху, Зальцбургу, Бруселі і Амстэрдаме;

Барбара Твардош-Драдзінская – спявачка, педагог. Паходзіць з былога ўсходняга памежжа Польшчы (горад Кобрын). Выпускніца музычнай акадэміі ў Мінску па класе фартэпіяна і адзін з самых вядомых выканаўцаў расійскага, беларускага і ўкраінскага рэпертуару ў Польшчы. Мае цудоўны голас з дыяпазонам больш за дзве актавы, які дазваляе спяваць складаны і разнастайны рэпертуар. Уладальніца Гран-пры і першых узнагарод Фестывалю розных гадоў;

Вікторыя Хамчукова – Гран-пры VІІ фестывалю песні Ганны Герман “Эўрыдыка” у Мінску;

Галіна Сакольнік – салістка Белдзяржфілармоніі, Гран-пры VІ фестывалю песні Ганны Герман “Эўрыдыка” у Мінску;

Юлія Скурко і інструментальны ансамбль “Ars Longa” (Ракаў) – Гран-пры ІІІ фестывалю песні Ганны Герман “Эўрыдыка” у Мінску.

Ганаровыя госці:

Надзея Бронска – лаўрэат першай ступені Міжнароднага фестывалю Ганны Герман “Танцуючая Эўрыдыка” у Зялёнай Гуры (2007).

Марыёла Прызван з Варшавы – польская біёграф Ганны Герман. Сустрэча з аўтарам адбудзецца 19 кастрычніка 2019 года ў Малой зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 17.30 (уваход вольны).

Вядучыя  – Уладзімір Трапянок і Юлія Шпілеўская.
Рэжысёр канцэрта – Марына Таварніцкая

Больш падрабязна на сайце www.annagerman.by"

Інфармацыя пададзена дырэкцыяй фестывалю

 

Гала-канцэрт Фестывалю песні Ганны Герман “Эўрыдыка”