Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Сузор’е талентаў”: Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

Дата: 19.02.2020 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Народная музыка

“СУЗОР’Е ТАЛЕНТАЎ”

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Міхал Казінец

У канцэрце бяруць удзел салісты аркестра, лаўрэаты міжнародных конкурсаў:

Юлія Высоцкая цымбалы

Марта Галубко цымбалы

Таццяна Грыцук цымбалы

Алена Косіцына цымбалы

Галіна Лазовік цымбалы

Ганна Лоб цымбалы

Вольга Сержанкова цымбалы

Аксана Хахол цымбалы

Дзяніс Чорны баян

Сяргей Шаптуноў ксілафон

Яўген Шэпелеў ксілафон

Аляксандр Рыцікаў фальклорныя духавыя інструменты

Мікалай Мішчанка кларнет

Вядучая – Вольга Брылон

 

«“Сузор’е талентаў”. Так называецца канцэрт, які адбудзецца 19 лютага 2020 года на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У гэты вечар сваё віртуознае майстэрства прадэманструюць публіцы салісты Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча — старэйшага калектыву, які на працягу шмат гадоў рупліва збірае пад сваім крылом самых яркіх і таленавітых выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класу народнага выканальніцтва, лаўрэатаў разнастайных міжнародных конкурсаў.

 У аркестры імя І.Жыновіча шмат яскравых саліруючых музыкантаў, сапраўдных зорак сучаснага музычнага выканальніцтва. Гэта цымбалісты Юлія Высоцкая, Марта Галубко, Алена Касціцына, Галіна Лазовік, Ганна Лоб, Таццяна Грыцук,  Вольга Сержанкова і Аксана Хахол, баяніст Дзяніс Чорны, ударнікі Сяргей Шаптуноў і Яўген Шэпялеў, артысты духавой групы Мікалай Мішчанка (кларнет) і Аляксандр Рыцікаў (беларускія духавыя). Усе яны прымуць удзел у вялікім гала-канцэрце 19 лютага.

Бліскучы феерверк віртуозных мелодый, чаргаванне разнастайных музычных нумароў, якія, як у калейдаскопе, змяняюць свае фарбы і ўзоры, магутнасць і хараство аркестравага гучання і, нарэшце, уразлівая сустрэча з музыкантамі, чыі імёны складаюць летапіс нацыянальнай беларускай школы ігры на народных музычных інструментах — усё гэта забяспечыць публіцы яркія, непадробныя эмоцыі.

Дырыжыраваць аркестрам будзе сапраўдны ўладар і чараўнік, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і прэміі “За духоўнае адраджэнне”, прафесар Міхаіл Казінец — знакаміты маэстра, які ўзначальвае калектыў вось ужо больш як 45 гадоў».

Інфармацыя пададзена рэдактарскім аддзелам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

“Сузор’е талентаў”: Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча