Музычная казка для дзяцей
“НАВАГОДНІЯ ПРЫГОДЫ ЦАЦАК”
“У свеце казачным, часам здараецца –
Дзівы нечакана выяўляюцца,
Ажываюць раптам цацкі розныя
І прыходзяць да нас чароўнай казкаю…”
Уладзімір Саўчык
Вядомая спявачка, спадарыня Ціціна вырашае зладкаваць у сваёй вялікай прыгожай хаце пышную імпрэзу – святочны навагодні баль для дзяцей. У падрыхтоўцы да свята бяруць удзел усе памагатыя Ціціны і нават яе адданы сабака па мянушцы Фрэд. Падарункі для дзяцей традыцыйна рыхтуюць Дзед Мароз і Снягурка. Дзеці загадзя падрыхтавалі лісты Дзядулю Марозу з просьбай атрымаць у падарунак нешта асаблівае – прыгожую ляльку, універсальнага робата, плюшавага мішку, мяшок прысмакаў і іншыя цацкі. Пачынаецца прыемная пераднавагодняя мітусня, у якой ніхто не заўважае Хапатліўца Недадзелкіна – былога памагатага Дзядулі Марозу. Што ж задумаў гэты гарэза Хапатлівец Недадзелкін?
Раптам нечакана ў хаце ў спадарыні Ціціны з’яўляецца маленькая Мышка. Яна добрая, прыгожая і зусім бяскрыўдная. Але Ціціна страшна баіцца мышэй, і вырашае ўзяць Ката, які дапаможа ёй пазбавіцца ад няпрошанай госці. Што ж будзе далей? Ці атрымаецца ў вясёлай гарэзнай Мышкі спадабацца спадарыні Ціціне?
Аўтар праекта і рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна Мажар
Кампазітар – Уладзімір Саўчык
Балетмайстар-пастаноўшчык – Марына Філатава
Выканаўцы роляў – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Белдзяржфілармоніі