Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Адзін у каноэ. 10 гадоў. Мінск

Статус: Адменены
Дата: 15.05.2020 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка

Іх шчырасць жыве ў лірыцы і мінімалістычным гучанні. Яны сталі феноменам украінскай сцэны: ад аматарскіх запісаў на дыктафон да поўных залаў без прадзюсараў і прома. Адзін у каноэ ў 2020 годзе адпраўляецца ў вялікае турнэ, прысвечанае дзесяцігоддзю гурта!

15 мая яны завітаюць у Мінск і заспяваюць у Філармоніі (пр-т Незалежнасці, 50).

СТАРТ: 19:00 

 "Неба", "Пообіцяй мені", "Човен" - гэтыя песні даўно палюбілі беларускія слухачы.

За 10 гадоў свайго існавання музыкі не страцілі прастаты і шчырасці, з якой яны выступалі на першых канцэртах, нягледзячы на тое, што іх песні даўно занялі першыя прыступкі музычных хіт-парадаў і спявалі на канцэртах тысячы прыхільнікаў.

Адзін у каное быў заснаваны ў 2010 годзе ў Львове. Зараз у склад гурта ўваходзяць вакалістка Ірына Швайдак, гітарыст Усцім Пахмурскі і бубнач Ігар Дзікоўскі.

Музыкі выступалі ў Чэхіі, Францыі, Брытаніі, Польшчы, удзельнічалі ў шматлікіх фестывалях. За амаль 10 гадоў музыкі выпусцілі толькі адзін альбом, які ўключае 25 трэкаў. У 2019 годзе "Адзін у каноэ" прадставіў першы афіцыйны кліп на песню "У мене немає дому", які стаў папулярным і сабраў больш за 5 мільёнаў праглядаў на YouTube.

Гэтай вясной гурт парадуе слухачоў сваім эксперыментальным гучаннем.
Прыходзьце і пачуйце сучасную ўкраінскую лірыку!

"Один в каноэ". 10 лет. Минск