“Канцэрт на БІС! 6 лістапада на сцэне Вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца грандыёзны гала-канцэрт, прысвечаны творчасці выбітнага армянскага кампазітара, піяніста і педагога, народнага артыста СССР Арно Бабаджаняна, – класіка савецкай песні, аўтара мноства папулярных і любімых у народзе хітоў. Сярод іх – «Каралева прыгажосці», «Дзякую табе», «Вяселле», «Не спяшайся», «Чортава кола», «Вярні мне музыку», «Лепшы горад зямлі», «Накцюрн». Гэтыя і многія іншыя мелодыі, якія сталі сапраўды залатымі шлягерамі, прагучаць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца. Іх выканаюць салісты аркестра – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ігар Задарожны, Андрэй Коласаў, Анастасія Рачыцкая і Наталля Брацлоўская.
Дырыжор і аранжыроўшчык твораў – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко”
Інфармацыя пададзена дырэкцыяй Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча
УВАГА!!!! У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у канцэрце не возьмуць удзел запрошаныя салісты Карэн Маўсесян (Новасібірск) і Максім Шчарбіцкі (Масква).