Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Спатканне сяброў”: гурты з Беларусі

Дата: 24.10.2020 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Народная музыка

“СПАТКАННЕ СЯБРОЎ”

Цыкл канцэртаў “Спатканне сяброў”, які стаў ужо традыцыйным, збярэ на адной сцэне найболей знакавыя калектывы ў свеце беларускай народнай музыкі.

Першы беларуска-польскі канцэрт народнай музыкі адбыўся на сцэне Белдзяржфілармоніі яшчэ ў 2012 годзе, што і дало пачатак цыклу “Спатканне сяброў”. Сёння праект набліжаецца да сваёй юбілейнай даты і запрашае гледачоў ужо на 9-ы канцэрт з цыкла. Сярод беларускіх калектываў-заснавальнікаў праекта варта адзначыць заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорную групу “Купалінка”, Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята” і інш. За час існавання праекта Белдзяржфілармонія прэзентавала мінскай публіцы больш за 30 народных калектываў з Польшчы і краін блізкага замежжа. Праект традыцыйна ажыццяўляецца пры падтрымцы адміністрацыі Падляскага ваяводства Рэспублікі Польшча і асацыяцыі “БелБрэнд”.

Дзевяты канцэрт “Спатканне сяброў” прэзентуе беларускай публіцы не толькі традыцыйна народныя калектывы, чые назвы наўпрост асацыююцца з традыцыйнай культурай, такія як “Купалінка” ці “Харошкі”, але і творчыя калектывы ў рэпертуары якіх фальклор займае значную частку нароўні з іншымі жанрамі – вакальная група “Камерата”.

У канцэрце бяруць удзел:

Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”

Аркестр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь вакальны ансамбль “Камерата”

Арт-гурт “Багач”

Медыя-гурт “Медавуха”

Дзіцячы ўзорны ансамбль танца “Карусель”

Дзіцячы ансамбль танца “Пясочня”

Аўтар праекта – Алег Літвінюк

У праграме магчымы змены

«Встреча друзей»: группы из Беларуси и Польши