Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Да 95-годдзя кампазітара Аляксандра Зацэпіна: Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

Дата: 27.10.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка

Да 95-годдзя кампазітара Аляксандра Зацэпіна

ГЭТЫ СВЕТ ПРЫДУМАНЫ НЕ НАМІ

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, прафесар Міхал Казінец

Анастасія Рачыцкая

Наталля Брацлоўская

Вольга Калеснікава

Ігар Задарожны

Андрэй Коласаў

Дзяніс Чорны баян

Шоу-балет Феерыя

Кіраўнік – Аляксей Кісялёў

заслужаны аматарскі калектыў ансамбль танца “Чабарок” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі

Мастацкі кіраўнік – Наталля Дзягель

узорны дзіцячы хор “Тоніка” ДМШМ №1 імя Л.П.Александроўскай г.Мінска

Кіраўнік – Аляксей Снітко

узорная дзіцячая вакальная студыя “Спяваем разам” Дварца культуры г.Маладзечна

Кіраўнік – Алена Атрашкевіч

Дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко

Вядучая – Вольга Брылон

***

Кажуць, калі легендарны кампазітар Эніё Марыконе пачуў адну з выдатных п’ес кампазітара Аляксандра Зацэпіна, ён сказаў: “Яго музыка лепш, але мая даражэй!”. На шчасце, каштоўнасць музыкі мераецца не грашовымі знакамі, а колькасцю закаханых у яе слухачоў. І ў гэтым сэнсе Аляксандр Зацэпін ад Эніё Марыконе не адстае, а, можа, нават апераджае яго.

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя Іосіфа Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхала Казінца падрыхтаваў канцэртную праграму “Гэты свет прыдуманы не намі”, прысвечаную 95-годдзю ўслаўленага кампазітара, народнага артыста Расіі, аўтара больш за трыста легендарных песень, над якімі не ўладны час, музыкі, якую хочацца слухаць і слухаць,– Аляксандра Зацэпіна.

Імя Аляксандра Зацэпіна цесна злучана з кіно. Ён напісаў музыку да амаль сотні кінастужак, дакументальных стужак, тэлестужак і мультфільмаў. Часам яго музыка грала ключавую, галоўную ролю ў кінастужцы. Некаторыя фільмы сёння мала хто ведае і помніць, а вось песні дагэтуль каханы мільёнамі слухачоў.

У выкананні салістаў аркестра Наталлі Брацлоўскай, Ігара Задарожнага, Андрэя Коласава, Анастасіі Рачыцкай і госці канцэрта, салісткі Маладёжнага тэатры эстрады Вольгі Калеснікавай прагучаць песні са знакамітых камедый Леаніда Гайдая “Аперацыя Ы…”, “Каўказская паланянка”, “Дыяментавая рука”, “Іван Васільевіч змяняе прафесію”, шэдэўры з рэпертуару Алы Пугачовай “Да спаткання, лета”, “Чараўнік-недавучка”, “Куды ідзе дзяцінства” і шмат якія іншыя…

Дырыжор і аўтар аранжыровак – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко. Вядучая канцэрта – Вольга Брылон.

Сёння, у свае 95, Аляксандр Сяргеевіч поўны энергіі і творчых планаў. Яго жыццё – гэта музыка, за якую мы кажам яму велізарнае дзякуй!

К 95-летию композитора Александра Зацепина: Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им. И.Жиновича