Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Аўтарскі вечар кампазітара Аляксандры Пахмутавай

Дата: 17.03.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка

Аўтарскі вечар кампазітара Аляксандры Пахмутавай

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

Дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Крамко

Салістка – Вольга Калеснікава

Госці праграмы – Ігар Задарожны, Вячаслаў Ісачанка

Аляксандра Мікалаеўна Пахмутава – легенда савецкага і расійскага кампазітарскага мастацтва, народная артыстка СССР. На яе творах вырасла некалькі пакаленняў. Музычная біяграфія Аляксандры Пахмутавай налічвае звыш 400 песень, якія ведаюць і спяваюць мільёны людзей у нашай краіне – “Нежность” і “Надежда”, “Беловежская пуща” і “Команда молодости нашей”, “Мелодия” і “Старый клён”. Большасць з гэтых песень застаецца сапраўднымі шлягерамі і сёння.

Ідэю правядзення творчага вечара кампазітара Нацыянальнаму акадэмічнаму народнаму аркестру Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча прапанавала маладая таленавітая артыстка, салістка Маладзёжнага тэатра эстрады, пераможца тэлевізійнага песеннага конкурсу маладых выканаўцаў “АТЛАНТЫК БРЫЗ” у Маямі (ЗША), песеннага конкурсу ў Юрмале і інш. Вольга Калеснікава.

Вольга падзялілася, што яе станаўленне як артысткі эстрады праходзіла на песнях Аляксандры Пахмутавай. Менавіта яе песні дазволілі маладой артыстцы вучыцца даносіць глыбокі сэнс твораў кампазітара і перажываць на сцэне лёс іх герояў. Песня “Пяшчота” – адна з іх. Мабыць, найдаражэйшая – для першага касманаўта планеты Зямля – Юрыя Аляксеевіча Гагарына. Гэта песня, напісаная ў 1965 г., і сёння застаецца папулярнай. Яна прысвечана французскаму пісьменніку і паэту Антуану дэ Сэнт-Экзюперы, савецкім лётчыкам і касманаўтам, людзям найвысокай маральнай загартоўкі, людзям, якія ўмелі па-сапраўднаму марыць і кахаць. Не кожны выканавец пранікнёна перадасць глыбокі сэнс, які ўклаў у вершы да гэтай песні аўтар Мікалай Дабранраваў: “Мне быў важны не сам лётчык, а чалавек, які вачамі паэта глядзеў адтуль на Зямлю, Сусвет, мне патрэбен быў паэт”…

Успомніць упадабаныя нам песні кампазітара Аляксандры Пахмутавай Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча і салістка Вольга Калеснікава запрашаюць Вас 3 снежня ў Вялікую залу Белдзяржфілармоніі.

У канцэрце бяруць удзел саліст Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча, лаўрэат міжнародных конкурсаў Ігар Задарожны і Вячаслаў Ісачанка.

Інфармацыя пададзена дырэкцыяй Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

 

Аўтарскі вечар кампазітара Аляксандры Пахмутавай