I аддзяленне
Д.Букстэхудэ (1637–1707)
– Пасакалія рэ мінор, BuxWV 161
– Харал “Nun bitten wir den Heiligen Geist”, BuxWV 208
Н. дэ Грыньі (1672–1703)
– Tierce en taille
Ф.Мендэльсон-Бартольдзі (1809–1847)
– Прэлюдыя і фуга рэ мінор, ор.37/3
Ш.M. Відор (1844–1937)
– Andante sostenuto з Сімфоніі №9 до мінор “Гатычнай”, ор.70
Х.Фр.Андрысен (1892–1981)
– Харал I
II аддзяленне
A.Вамес (*1953)
– “Fiducie”
М.Тарывердзіеў (1931–1996)
– Канцэрт №1 “Касандра”
Intrada; Aria
– “17 імгненняў вясны”
І.С.Бах (1685–1750)
– Таката і фуга рэ мінор “Дарыйская”, BWV 538
Цыкл канцэртаў “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”
галоўны арганіст Лімбургскага сімфанічнага аркестра
тытулярны арганіст Кафедральнага Сабора св. Хрыстафора і капэлы Carolus у Рурмандзе (Нідэрланды)
лаўрэат міжнародных конкурсаў
Жан-П’ер Стайверс (Нідэрланды)
Музыказнаўца – кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Савіцкая
***
Вялікі канцэртны арган Беларускай дзяржаўнай філармоніі сваім царскім гучаннем вітае надыход вясны!
1 сакавіка 2022 года кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Савіцкая запрашае на чарговы канцэрт свайго аўтарскага цыкла “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”, у якім выступіць галоўны арганіст Лімбургскага сімфанічнага аркестра, тытулярны арганіст Кафедральнага Сабора св. Хрыстафора і капэлы Carolus у Рурмандзе Жан-П’ер Стайверс (Нідэрланды).
Гэты выбітны выканаўца, лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, рэгулярна дае канцэрты ў Еўропе, Японіі, ЗША, Расіі. Неаднаразова выступаў з Сіднэйскім сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам Уладзіміра Ашкеназі і з Каралеўскім фламандскім сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам Эда дэ Ваарта.
Вялікую вядомасць у свеце атрымаў арганны дуэт Жан-П’ера Стайверса з Хірока Іноўэ.
Жан-П’ер Стайверс з’яўляецца арганізатарам штогадовага Міжнароднага арганнага фестывалю з удзелам музыкантаў з сусветнымі імёнамі. Атрымаў адукацыю ў Маастрыхце і Амстэрдаме (дзе скончыў кансерваторыю імя Я.Свелінка) і ўдасканальваў сваё майстэрства пад кіраўніцтвам знакамітых арганістаў Еўропы. Стайверс вядомы таксама як піяніст, дырыжор і педагог, які штогод праводзіць майстар-класы і выкладае ў Маскоўскай Міжнароднай Летняй школе ў Гнесінцы.
1 сакавіка Жан-П’ер Стайверс прэзентуе ў Белдзяржфілармоніі праграму, што ўражвае разнастайнасцю. У сваёй падборцы арганных шэдэўраў маэстра пракладае шляхі ад “вялікай эпохі” арганнага мастацтва да сучаснасці, падахвочваючы музыку далёкіх адзін ад аднаго традыцый да ўзаемадзеяння ў адной часовай прасторы. У гэты вечар узоры барочнага мастацтва (Дзітрыха Букстэхудэ, Іагана Себасцьяна Баха, Нікаля дэ Грыньі) будуць суседзіць з рамантычнымі творамі (Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі і Шарля-Мары Відора), а царкоўная музыка ХХ стагоддзя (Хендрык Андрысен) – з творамі папулярнага сучаснага дацкага аўтара Эда Вамеса і нават кінамузыкай Мікаэла Тарывердзіева. Дарэчы, Стайверс з’яўляецца прызнаным інтэрпрэтатарам музыкі гэтага кампазітара (у 1999 годзе стаў пераможцам І Міжнароднага конкурсу арганістаў імя М.Тарывердзіева) і нярэдка ўключае яе ў свае праграмы.