Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Музыка кіно”: Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

Дата: 04.03.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка

“МУЗЫКА КІНО

Сусветны кінематограф вядомы ўсім не толькі акцёрамі, рэжысёрамі, аператарамі, але і сваёй незвычайна прыгожай, эпічнай музыкай. Часам забываюцца сюжэты, сцэнары, але мелодыя з любімага кінафільма застаецца на слыху ў гледача.

Праграма “Музыка кіно” ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча – гэта падарунак усім кінааматарам і прыхільнікам папулярнага жанру. У канцэрце прагучаць мелодыі і песні з фільмаў сусветнага кінематографа “Піраты Карыбскага мора”, “Цацка”, “Пышнае стагоддзе”, “Тытанік” і фільмаў, якія па праве можна назваць класікай савецкага кіно – “Шэрлак Холмс і доктар Ватсан”, “Зямля Саннікава”, “Формула кахання”, “Жаніцьба Бальзамінава” і шмат інш. У гэты вечар на сцэне салісты аркестра – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Наталля Брацлоўская, Ігар Задарожны, Юлія Высоцкая, Алена Касціцына, Сяргей Шаптуноў.

Дырыжор канцэрта – Аляксандр Высоцкі.

 

«Музыка кино»: Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им. И.Жиновича