Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Джаз для дзяцей: “Па краінах і кантынентах”

Дата: 25.09.2022 пачатак у 15:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

Для праграмы “Па краінах і кантынентах” мы выбралі 12 самых яркіх музычных тэм з розных рэгіёнаў свету (на канцэрце яны прагучаць у нашым аўтарскім джазавым аранжаванні) і 12 самых вядомых кніг, напісаных аўтарамі тых жа краін, што і музычныя творы. Пра кожную кампазіцыю і кнігу мы раскажам вам цікавыя, але не вельмі вядомыя факты. Будзе пазнавальна: музычна і літаратурна!

“Джаз для дзяцей” – гэта:

– штомесячныя аўтарскія джазавыя канцэрты для дзяцей і іх бацькоў на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі;

– кожны канцэрт у рамках праекта “Джаз для дзяцей” – гэта тэматычная праграма, складзеная з вядомых класічных і джазавых твораў у аўтарскіх аранжаваннях, зробленых спецыяльна для маленькіх слухачоў прафесійным джазавым калектывам Беларусі – VIP Jazz Андрэя Славінскага;

– тэматыка кожнага канцэрта злучана з дзіцячай літаратурай: мы расказваем аб кнігах з дапамогай музыкі;

– “kid friendly-атмасфера”: мы рады бачыць слухачоў кожнага ўзросту, нават самых маленькіх!

Джаз для детей: "По странам и континентам"