Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Джаз для дзяцей: “Казкі народаў свету”

Дата: 27.11.2022 пачатак у 15:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

ДЖАЗ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ: КАЗКІ НАРОДАЎ СВЕТУ

27 лістапада 2022 года мы прэзентуем вашай увазе праграму Казкі народаў свету, якая з’яднала музычныя творы, напісаныя па матывах дзіцячых кніг.

Мы выбралі 12 казачных гісторый з розных рэгіёнаў свету: іх героі ўсім вядомыя, а сюжэты выклікаюць водгук як у дзяцей, гэтак і ў іх бацькоў. А яшчэ мы выбралі 12 музычных твораў, напісаных аўтарамі тых жа краін, што і казачныя гісторыі.

Пра кожны музычны твор і казку мы раскажам вам цікавыя, але не вельмі вядомыя факты. Будзе пазнавальна, музычна і літаратурна! Прыходзьце, будзем вам вельмі рады!

***

“Джаз для дзяцей” – гэта:

– штомесячныя аўтарскія джазавыя канцэрты для дзяцей і іх бацькоў на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі;

– кожны канцэрт у рамках праекта “Джаз для дзяцей” – гэта тэматычная праграма, складзеная з вядомых класічных і джазавых твораў у аўтарскіх аранжаваннях, зробленых спецыяльна для маленькіх слухачоў прафесійным джазавым калектывам Беларусі – VIP Jazz Андрэя Славінскага;

– тэматыка кожнага канцэрта злучана з дзіцячай літаратурай: мы расказваем аб кнігах з дапамогай музыкі;

– “kid friendly-атмасфера”: мы рады бачыць слухачоў кожнага ўзросту, нават самых маленькіх!

Джаз для детей: «Сказки народов мира»