І аддзяленне
І.С.БАХ
І.С.Бах – Фантазія Соль мажор (Piece d’Orgue), BWV 572
– Чатыры харальныя фантазіі
– Прэлюдыя і фуга сі-мінор, BWV 544
ІІ аддзяленне
Прысвячэнне ВАСН
Р.Шуман – Дзве фугі на тэму “ВАСН”
Ф.Ліст – “Уцяшэнне” Рэ-бемоль мажор
– Харальная фантазія “Nun danket alle Gott”
– “Ave Maria”
– Прэлюдыя і фуга на імя ВАСН
Цыкл канцэртаў “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”
“БАХ І ВАСН”
заслужаны артыст Расіі
прафесар, лаўрэат прэміі “Арганіст года 2020”
Даніэль Зарэцкі
(Санкт-Пецярбург)
Музыкавед – кандыдат мастацтвазнаўства
Вольга Савіцкая
***
Даніэль Зарэцкі скончыў Ленінградскую дзяржаўную кансерваторыю імя М.А.Рымскага-Корсакава як арганіст (клас прафесара Н.І.Аксенцян) і піяніст (клас прафесара Э.В.Базанава), а таксама аспірантуру Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі (клас прафесара Р.К.Абдуліна) і Музычнай акадэміі імя Я.Сібеліуса ў Хельсінкі (клас прафесара К.Юсіла). Браў удзел у майстар-класах такіх вядомых арганістаў, як Гі Бавэ, Жан Гію, Мары Клер Ален, Харальд Фогель, Людгер Ломан, Піт Кеі, Юны Лаўквік, Зігмунд Сатмары.
З’яўляецца лаўрэатам Усерасійскага адкрытага конкурсу арганістаў (1991; I прэмія), Міжнароднага конкурсу арганістаў у Германіі, а таксама дыпламантам міжнародных конкурсаў арганістаў у Італіі і Фінляндыі.
Канцэртуе з 1986 года. Выступаў у лепшых канцэртных залах былога СССР. Актыўна гастралюе ў краінах Еўропы, а таксама ў ЗША, Ізраілі, Аўстраліі і Паўднёвай Амерыцы.
Запісаў 7 кампакт-дыскаў. Член журы шэрага прэстыжных міжнародных конкурсаў у Расіі, Польшчы, Германіі, Францыі, Іспаніі, Італіі, Люксембургу, Канадзе.
З 1997 па 2007 гг. – арганіст Санкт-Пецярбургскай акадэмічнай філармоніі імя Д.Д.Шастаковіча. З 2002 па 2007 гг. – дацэнт Ніжагародскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.Глінкі па класе органа, з 2006 – прафесар кафедры аргана, клавесіна і карыльёна факультэта мастацтваў Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 2007 – дацэнт, а з 2011 – загадчык кафедры аргана і клавесіна Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А.Рымскага-Корсакава. Вучні Даніэля Зарэцкага з’яўляюцца лаўрэатамі міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў.