Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

“Народжаны для музыкі”: канцэрт да 80-годдзя з дня нараджэння Мусліма Магамаева

Дата: 30.11.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка

Да 80-годдзя з дня нараджэння Мусліма Магамаева

“НАРОДЖАНЫ ДЛЯ МУЗЫКІ

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

Дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко

Іван Бярэзін

Сяргей Мядзведзеў

Ігар Задарожны

Уладзіслаў Даніловіч

Андрэй Коласаў

***

Муслім Магамаеў — услаўлены голас савецкай оперы і эстрады, кампазітар, акцёр і кумір мільённай аўдыторыі. Атрымаў статус народнага артыста Савецкага Саюза ўжо ў 31 год і выпусціў 45 вінілавых пласцінак са сваімі хітамі. Яму не было роўных. Мусліму было толькі 20 з невялікім, а з ім ужо марылі працаваць самыя знакамітыя паэты і кампазітары краіны. Яго кахалі, любілі, абагаўлялі. Для слухачоў, а дакладней мільёнаў слухачак, Магамаеў, найперш, лірык. Яго песні аб каханні дагэтуль чапаюць сэрцы – так шчыра і дакладна пра гэта пачуццё мог спяваць толькі ён.

У канцэртнай праграме “Народжаны для музыкі да 80-годдзя геніяльнага выканаўца ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча прагучаць хіты з залатой песеннай калекцыі Мусліма Магамаева “Сіняя вечнасць”, “Каралева прыгажосці”, “Чортава кола”,  “Накцюрн” і інш. у выкананні Ігара Задарожнага, Андрэя Коласава, Сяргея Мядзведзева, Уладзіслава Даніловіча і Івана Бярэзіна.

Дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко.

«Рождённый для музыки»: концерт к 80-летию Муслима Магомаева