Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

“Рэй Чарлз. Залатыя хіты”: Джазавы квартэт Валянціна Лакодзіна

Дата: 16.06.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Джаз
У праграме:

хіты з рэпертуару Рэя Чарлза

“РЭЙ ЧАРЛЗ. ЗАЛАТЫЯ ХІТЫ

Джазавы квартэт Валянціна Лакодзіна

***

Валянцін Лакодзін – джазавы вакаліст і кантрабасіст, прадстаўнік новага пакалення расійскіх джазмэнаў. Лаўрэат і дыпламант вакальных конкурсаў “Голас Петраджаза” (II прэмія), “Ты – зорка” (дыплом); браў удзел у тэлевізійным шоу “Голас” і г.д. У выканальніцкай манеры артыста арганічна спалучаюцца традыцыі джаза і соўл музыкі такіх выканаўцаў, як Рэй Чарльз, Нат Кінг Кол, Джо Уіліамс, Стыві Уандар і інш.

Стыль джазавага бэнда Валянціна Лакодзіна – гэта свінг джаза 60-х і драйв соўла, рытм-энд-блюзу і фанка. Ансамбль базуецца ў Маскве, увесь час выступаючы на вядомых пляцоўках, такіх як клуб Ігара Бутмана, “Эсе”, Саюз кампазітараў, музей-запаведнік “Царыцына”, “Бі Бі Кінг” і інш. За плячамі музыкантаў выступленні на фестывалях “Архангельск Блюз”, “Джаз-Май” (Пенза), “Рабарбра Джэм” (Нарвегія), “Джазавыя Галасы” (Масква), “Джаз-Мар” (Нар’ян-Мар), “Смолджаз фэст” (Смаленск).

Згатуйцеся акунуцца ў чароўную атмасферу незабыўных мелодый і рытмаў, створаных легендарным Рэем Чарлзам! У гэты вечар вы пачуеце больш за 20 хітоў Рэя Чарлза, сярод якіх “Song for you”, “Hit The Road Jack”, ”Root 66”, “Mess Around”, “Unchain My Heart” і інш.

«Рэй Чарлз. Золотые хиты»: Джазовый квартет Валентина Лакодина