песні і музыка з любімых мультфільмаў і дзіцячых кінафільмаў
На летнія канікулы з выдатным настроем! Яркая канцэртная праграма для ўсёй сям’і, жывое гучанне аркестра, фотасесія з персанажамі мультфільмаў і аэрамядзведзем – у канцэрце “УРА! КАНІКУЛЫ!” 30 мая ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі! Мы падорым вам свята!
***
Да Міжнароднага дня засцярогі дзяцей
Сямейны канцэрт “УРА! КАНІКУЛЫ!”
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча
Дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Наталля Міхайлава
заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь
Узорны тэатр эстраднай песні “Сябрынка”
Мастацкі кіраўнік – Таццяна Трухан
Салісты – Наталля Брацлоўская
Маргарыта Цумарава
Анастасія Рачыцкая
Вольга Раманенка
Ігар Задарожны
Елісей Касіч