Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

«Виктор Бабарикин приглашает друзей»

Дата: 09.06.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка

“ВІКТАР БАБАРЫКІН ЗАПРАШАЕ СЯБРОЎ

9 чэрвеня заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь дырыжор Віктар Бабарыкін адзначае сваё 45-годдзе!

Да гэтай даты ён прымеркаваў грандыёзны аўтарскі канцэрт, які стане вынікам яго 25-гадовай працы на прафесійнай сцэне.

Двайны юбілей маэстра адзначыць у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі!

На канцэрце публіку чакае нямала прыемных сюрпрызаў.

Павіншаваць маэстра прыйдуць шматлікія сябры-артысты: Анатоль Ярмоленка, Уладзімір Громаў, Алена Шведава, Аляксандр Саладуха, Алёна Ланская, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, Гюнэш Абасава, Дзмітрый Сяргееў, Святлана Агарвал, Тарыел Майсурадзэ, Ксенія Галецкая, скрыпачка Maimuna, госць з Екацярынбурга Уладзімір Дзям’янаў – саліст гурта “Blues Doctors”, Наталля Балдзіна, Наталля Тоўсцік, Аляксей Бабарыкін, артыст тэатра і кіно Артур Федаровіч, Андрэй Кляшчоў, Улад Мазуркевіч, Аляксандра Гайдук, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны ансамбль “ПЕСНЯРЫ” і інш.

У гэты вечар прагучыць музыка розных жанраў – ад класікі до сімфарока і поп-музыкі.

Госці будуць спяваць і іграць у суправаджэнні вялікага запрошанага эстраднага аркестра,сімфанічнага аркестра і хору музычнай капэлы “Санорус”!

Вядоўцы канцэрта – мастацтвазнаўца Вольга Брылон і Любоў Луцэвіч.

Чакаем Вас у філармоніі на гэтым незабыўным вечары адменнага настрою і выдатнай музыкі!

 

«Виктор Бабарикин приглашает друзей»