Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Творчы вечар Уладзіміра Арлова

Дата: 11.11.2023 пачатак у 18:00

“Музычны кіёск” прэзентуе сустрэчу з Уладзімірам Арловым – беларускім рэжысёрам, кіналетапісцам, пісьменнікам, аўтарам і вядоўцам праграмы “Кахаю і помню” (БТ3), аўтарам кнігі “Таямніцы багемнага віру”.

Яго фільмы (каля 100) увайшлі ў залаты фонд беларускага тэлебачання. Ён першым зняў і пакінуў на памяць нашчадкам кінапартрэты непаўторных зорак беларускага мастацтва: “Песняры” (1971), “Верасы” (1977), “Сябры” (1980), “Чараўніцы” (1982), Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусі імя Г.І.Цітовіча (4 фільмы, 1966–1992) і інш.

Па сцэнарыях Уладзіміра Арлова былі зняты дзясяткі фільмаў. Уладзімір не пазбыты акторскага дарунка. Зняўся ў фільмах беларускага і савецкага кіно. Усе ролі былі вылучаны і адзначаны, асабліва роля ў яго гістарычнай драме, самым маштабным серыяле савецкага кіно (33 серыі) “Пракляты ўтульны дом”. У гэтым фільме зняліся 56 актораў і 3 народных артыста – Расціслаў Янкоўскі, Віктар Тарасаў, Данатас Баніёніс.

У 2019 годзе выйшаў тэлевізійны аўтарскі праект “Кіно маёй краіны”, прысвечаны 95-годдзю беларускага кіно (10 серый).

Уладзімір Арлоў напісаў 20 кніг: “Магія белага экрана”, “Магія шматкаляровага экрана”, “Іх партрэт з асуджаным імператарам” і г.д. Тры кнігі былі выдадзены ў выдавецтве “Каўчэг”.

Гледачы пазнаёмяцца з новай кнігай “Таямніцы багемнага віру”.

Цэлая эпоха беларускага мастацтва жыве ў гэтым чалавеку.

Выдатны апавяданнік, і мы разам з ім адправімся ў падарожжа ў зачаравальны свет мастацтва.

Вядоўца і аўтар праграмы – Людміла Шашалевіч

Праграма ў 2-х аддзяленнях

 

Творческий вечер Владимира Орлова