Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Залатая струна, ансамбль цымбалістаў

Ансамбль "Залатая струна" быў арганізаваны ў Мінскім дзяржаўным музычным вучылішчы імя М.І.Глінкі. З 1990 года ансамбль узначальвае вопытны музыкант – выкладчык Ганна Станіславаўна Полесава. Яна паставіла задачу: творчы калектыў павінен прадстаўляць сваеасаблівую лабараторыю дзеля творчага выхавання навыкаў сумеснай ігры і таксама прадстаўляць канцэртную адзінку ў вучылішчы. Толькі ў такіх умовах магчыма выхаваць сапраўднае выканальніцкае майстэрства і артыстызм. На сённяшні дзень Ансамбль цымбалістаў Мінскага дзяржаўнага музычнага вучылішча з'яўляецца самым тытулаваным у Рэспубліцы сярод аналагічных ансамбляў. З 1996 г. калектыў атрымлівае шэраг перамог на міжнародных конкурсах, сярод якіх:
- Конкурс маладых выканаўцаў "Быдгашчскія імпрэсіі музычны" (г.Быдгашч, Польшча, 1996) – (1 прызавое месца і Гран-пры);
- "Музыка камернага ансамблю-99" (Парыж, Францыя, 1999);
- Конкурс салістаў і выканаўцаў на народных інструментах "выкладчык-вучань" (Масква, Расія, 2003);
- Конкурс выканаўцаў на шматструнных народных інструментах (г.Пскоў, Расія, 2003, Гран-пры);
- Конкурс выканаўцаў на цымбалах (г.Валашкі, Чэхія, 2006, удзельнічаў дуэт "Залатой струны");
- IV Міжнародны фестываль-конкурс выканаўцаў на шматструнных народных інструментах (г.Пскоў, Расія, 2007, удзельнічаў дуэт "Залатой струны");
- ІІІ Міжанродны фестываль-конкурс выканаўцаў імя В.Гарадоўскай (Масква, Расія, 2008)

Наогул, Ганнай Полесавай падрыхтаваны 21 лаўрэат і 4 дыпламанты ў намінацыі "Салісты" і атрымана 8 лаўрэатскіх званняў у намінацыі "Ансамбль".
Двойчы ансамбль прымаў удзел у Сусветнай аркестрадзе ў Францыі (г.Брыў, 1997, 1999) і шматразова канцэртаваў па гарадах Германіі, Польшчы, Італіі (1992 – 1999). Калектыў быў удзельнікам IV і VI Сусветных кангрэсаў цымбалістаў (1996, 2001), дзе быў ўзнагароджаны граматай за высокапрафесіфнае выступленне.
Ансамбль "Залатая струна" даў мноства канцэртаў і па Рэспубліцы Беларусь. Штогадова праводзяцца творчыя справаздачы ў канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі, неаднаразова калектыў выступаў у Палацы Рэспублікі, ў Палацы Мастацтваў, вучэбных установах, на іншых канцэртных пляцоўках.
Ансамбль "Залатая струна" запісаў тры CD, падрыхтаваў шмат радыё і тэлеперадач.
Творчаму калектыву «Залатая струна» былі прысуджаны прэмія і званне дыпламанта Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2005).
Спецыфіка вучэбнага ансамбля зводзіцца да таго, што склад пастаянна абнаўляецца, кожны год у яго прыходзяць новыя ўдзельнікі. Гэтыя дадатковыя цяжкасці не перашкаджаюць ансамблю дасягаць высокіх творчых вынікаў. Сярод маладзёжных калектываў Беларусі ансамбль "Залатая струна" займае вядучае месца.