Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Марэцкі Мікалай (домра, мандаліна)

Марэцкі Мікалай (домра, мандаліна)

Мікалай Марэцкі – вядучы выканаўца Беларусі на домры і мандаліне. Лаўрэат міжнародных конкурсаў: Усесаюзны конкурс артыстаў эстрады ў складзе дуэта з В.Жывалеўскім (Масква, Расія, 1983 – ІІ прэмія), Міжнародны конкурс выканаўцаў на народных інструментах «Кубак Поўначы" (Чарапавец, Расія, 1992 – І прэмія), Міжнародны конкурс выканаўцаў у Кастэльфідардзе (Італія, 1995 – ІІІ прэмія), Міжнародны конкурс выканаўцаў у Клінгентале ў складзе дуэта з І.Атраднавым (Германія, 1996 – І прэмія), Міжнародны конкурс выканаўцаў у Швайнфурце (Германія, 2001 – І прэмія).

Канцэртная дзейнасць Мікалая Марэцкага вельмі насычаная: разам з пастаяннымі выступленнямі ў гарадах Беларусі і замежжа, ён штогод дае сольныя канцэрты ў Белдзяржфілармоніі. М.Марэцкі паспяхова гастраліраваў у Германіі, Грэцыі, Сірыі, Егіпце, Італіі, Польшчы, Расіі, Украіне. Ён удзельнік ІІІ сусветнага мандаліннага сімпозіўма ў Тросінгене ў 2004 годзе, Еўрафестывалю ў Фрыдрыхсхафене ў 2002 годзе і ў Бамбергу ў 2006-2007 гадах.

У рэпертуары выканаўцы – канцэрты М.Будашкіна, І.Гумеля, К.Сен-Санса, Ф.Мендэльсона ў пералажэнні для домры з аркестрам, музыка заходне-еўрапейскіх кампазітараў (І.С.Бах, К.Дэбюсі, Д.Скарлаці, Д.Тарціні і інш.), творы сучасных беларускіх і рускіх аўтараў (У.Алоўнікаў, Я.Глебаў, Г.Свірыдаў, Д.Шастаковіч і інш.).

М.Марэцкі з'яўляецца членам журы міжнародных конкурсаў у Грэцыі, Расіі, Японіі і Беларусі, сярод якіх Міжнародны конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя І.Жыновіча, Міжнародны конкурс «Кубак Поўначы» у Чарапаўцы (Расія), конкурс Еўрапейскай гітарна-мандаліннай асацыяцыі ў Патры (Грэцыя) і Асака (Японія), конкурс выканаўцаў на мандаліне сола «ARTE – mandolinistica».

М.Марэцкі з'яўляецца арганізатарам Міжнародных дзён мандалінна-гітарнай музыцы «Мандалінісіма», якія рэгулярна праводзяцца ў Белдзяржфілармоніі. Таксама ў лістападзе 2008 ён, сумесна з народным артыстам Расіі, прафесарам, кампазітарам Аляксандрам Цыганковым і заслужанай артысткай Расіі Інай Шаўчэнка, правёў Дэкаду народна-інутрментальнага мастацтва ў гарадах Рэспублікі Беларусь.

Вялікую ўвагу М.Марэцкі надае педагагічнай дзейнасці. У цяперашні час ён – дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Сярод яго вучняў – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Наталля Корсак, Кацярына Пракопчык і інш.

У 2007 годзе Мікалаю Марэцкаму аб'яўлена падзяка Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У 2010 годзе музыкант стаў уладальнікам высокай дзяржаўнай узнагароды – Медаля Францыска Скарыны.