Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Фартэпіянны дуэт Наталля Громава і Валерый Баравікоў

Фартэпіянны дуэт Беларускай дзяржаўнай філармоніі быў створаны ў 1980 г. За час існавання ансамбля яго склад неаднаразова мяняўся, але нязменным удзельнікам застаецца адзін з яго заснавальнікаў - В.Баравікоў.
Сумесныя выступленні Наталлі Громавай і Валерыя Баравікова пачаліся ў 1998 г. Выканальніцкае майстэрства дуэта, сур'ёзнасць і пераканаўчасць творчага пошуку нязменна атрымліваюць высокую ацэнку публікі і крытыкі. Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. На яго рахунку сотні канцэртаў у Беларусі і за мяжой. Дуэт з'яўляецца ўдзельнікам міжнародных музычных фестываляў: імя С.Рыхтэра (Украіна, 1998), «Мэрцішор» (Малдова, 2006), Euregio music festival (Германія, Галандыя, 2007), Усерасійскага музычнага фестывалю імя М.Глінкі (Расія, 2009), а таксама фестываляў фартэпіянных дуэтаў ў Смаленску (2000, 2005, 2008), «Янтарная гронка» ў Кішынёве (2007, 2010, 2013) ... Традыцыйныя міжнародныя фестывалі, якія праводзяцца Беларускай дзяржаўнай філармоніяй, «Мінская вясна» і «Беларуская музычная восень», заўсёды праходзяць з удзелам гэтага дуэта.
У 2011 Н.Громава і В.Баравікоў удзельнічалі ў I Міжнародным форуме «Магія раяля», які сабраў выдатных піяністаў М.Пятрова, А.Гіндзіна, Б.Беразоўскага. У 2012 г. дуэт удзельнічаў у «ХХ Міжнародным фестывалі зорак піянізму» ў Латвіі, у рамках якога адбыліся яго сольныя канцэрты і выступы з сімфанічным аркестрам. У 2013 г. - у VIII Міжнародным фестывалі Ю.Башмета ў Мінску і ў LVI міжнародным фестывалі сучаснай музыкі «Варшаўская восень» у Польшчы, а ў 2015 г. у міжнародным форуме «The World Classical Music Series» (ААЭ).
Фартэпіянны дуэт Н.Громава і В. Баравікоў стаў ініцыятарам і арганізатарам правядзення Міжнародных музычных вечароў фартэпіянных дуэтаў «Duettissimo», якія праходзяць у Беларусі з 2008 г. пры ўдзеле фартэпіянных дуэтаў розных краін. Музыкамі быў выпушчаны дыск з запісамі канцэртаў «Duettissimo-2008».
Н.Громава і В. Баравікоў супрацоўнічаюць з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам, Дзяржаўным камерным аркестрам, Дзяржаўным камерным хорам, салістамі Вялікага нацыянальнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь, ансамблем салістаў «Класік-Авангард», ансамблем «Grig-percussion», Музычнай гасцёўняй. Вынікам гэтага стала выкананне канцэртаў І.С.Баха для двух, трох і чатырох фартэпіяна, канцэртаў В.Моцарта для двух і трох фартэпіяна, «Песень кахання» і «Новых песень кахання» I.Брамса, «Карміна Бурана» К.Орфа. Упершыню ў Беларусі былі выкананы канцэрты для фартэпіяна ў чатыры рукі А.Шнiтке, К.Чэрнi, А.Вівальдзі - Н.Багданава.
Фартэпіянны дуэт мае запісы на Беларускім радыё і тэлебачанні.
Канцэртны рэпертуар ансамбля надзвычай разнастайны і пастаянна папаўняецца новымі арыгінальнымі творамі. Яго своеасаблівай візітнай карткай з'яўляюцца транскрыпцыі, выкананыя В.Баравiковым. Гэта сюіты, напісаныя на аснове оперных і балетных партытур, сімфанічных твораў, а таксама музыкі да тэатральных пастановак і кіно. Сачыненні, аранжыраваныя В. Баравiковым, гучалі на канцэртных пляцоўках Японіі, Францыі, ЗША, Канады, Германіі, Кітая, краін СНД, а таксама былі ўключаны ў праграмы многіх міжнародных конкурсаў фартэпіянных дуэтаў. Гэтыя транскрыпцыі атрымалі высокую ацэнку такіх кампазітараў, як А.Шнiтке, А.Эшпай, і былі адзначаны I прэміяй Другога Міжнароднага конкурсу «Duo Kodama» (1993, Японія), I прэміяй і спецыяльным прызам «За высокае майстэрства» Усерасійскага адкрытага конкурсу «За раялем ўдваіх» імz А.Бахчыева (2009, Расія).
Фартэпіянны дуэт Наталля Котава - Валерый Баравікоў знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку.
У 2005 - 2006 гг. яны стварылі цыкл з васьмі канцэртаў «Фартэпіянны дуэт прадстаўляе ...», у які ўвайшлі: «Успамін пра Францыю», «С.Рахманінаў», «Музыка сур'ёзная і не зусiм», «Запрашэнне да танца», «Русская музыка. ХХ стагоддзе», «Музыка і тэатр», «Iграем у 4, 6, 8 рук», «Яшчэ раз пра каханне».
Традыцыйнымі сталі Калядныя сустрэчы з фартэпіянным дуэтам 7 студзеня ў Белдзяржфілармоніі, дзе музыкі здзіўляюць незвычайнымі праграмамі: «Фартэпіянны дуэт плюс ...» пры ўдзеле музыкаў іншых спецыяльнасцяў; «Clavier-квартэт», у якім гучалі сачыненні для аднаго і двух фартэпіяна ў шэсць і восем рук; «Каляды ў джазавых танах», дзе сумесна з трыа «Transformer-group» быў выкананы патройны канцэрт Баха ў джазавай апрацоўцы і інш.
Адной з сфер творчых інтарэсаў фартэпіяннага дуэта з'яўляецца папулярызацыя нацыянальнай музыкі. У рэпертуары музыкаў сачыненні беларускіх кампазітараў для аднаго і двух фартэпіяна ў чатыры рукі 19 - 21вв. У 2010 г. у г. Кiшынёве імі быў выкананы адзіны беларускі двайны канцэрт з аркестрам Г.Вагнера. А ў 2011 і 2013 гг. ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбыліся сусветныя прэм'еры твораў Валерыя Воранава: сюіта «4» для двух фартэпіяна і «Архiцектон» для двух фартэпіяна ў восем рук, сімфанічнага аркестра і чытальніка.