Ticket office:

+375 17 396-16-17

Booking tickets
Год качества

К 125-летию со дня рождения Максима Богдановича: Лариса Симакович - мюзикл "Aпокриф"

Date: 10.12.2016 beginning at 19:00
Category: Modern music
К 125-летию со дня рождения Максима Богдановича
Л.Симакович - мюзикл "Aпокриф"
Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им.И.Жиновича
Художественный руководитель и главный дирижер -народный артист Беларуси Михаил Козинец
Солисты - Ян Женчак
Игорь Задорожный
Диана Трифонова
Олег Жуков
Владислав Данилович
У год 125-годдзя паэта Максіма Багдановіча 10 снежня 2016 года на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца паказ мюзікла-прыпавесці "АПОКРЫФ" беларускага кампазітара Ларысы СІМАКОВІЧ .
"АПОКРЫФ" – некананічная біблейская легенда. У М.Багдановіча гэта зварот-разважанне пра сутнасць і сэнс чалавечага існавання, пра немагчымасць жыцця без духоўнага здбытку.
...Прарокі з'яуляюцца на зямлі тады, калі людзі забываюцца на свае каштоўнасці. Адмераны ход жыцця, дзе матэрыяльнае перамагае духоўнае, парушаецца сыходам Хрыста з апосталамі на абраную імі зямлю.
Апосталы Пётра i Юр'я суправаджаюць Хрыста і прыносяць зерне новага мыслення: "Нашто тыя каласы, калі няма васількоў? ...Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак дзеля душы".
МузЫка - цэнтральны персанаж мюзікла, яго паэтычная дамінанта ўвасабляе нацыянальную духоўную праграму, якую носіць у сабе кожная таленавітая душа. Абвостранае светаадчуванне, чуйная душа МузЫкі не дае загінуць гэтаму народу. Народ кемлівы, працавіты, шчодры і наіўны - не заўважае ні свайго хараства, ні сыходу прарокаў.
Хрыстос у спектаклі не мае візуальнага аблічча. Яго прысутнасць праяўляецца праз магутныя харавыя ўнісоны, гімны, звароты. Голас Хрыста з незямных вышынь сыходзіць да свайго народа...
"АПОКРЫФ" загучаў. Стаў музыкай. Загучалі пякучыя і пранізлівыя словы Максіма Багдановіча: "Хрыстос ізноў сышоў на зямлю, каб споўнілася тое, аб чым казалі прарокі...".
Мюзікл Ларысы СІМАКОВІЧ прагучыць у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца, Дзяржаўнага камернага хора Беларусі пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай, фальклорнага гурта ў складзе Аляксандры Грахоўскай, Святланы Яфімавай і Таццяны Пладуновай.
Салісты – Ян Жанчак, Дыяна Трыфанава, Ігар Задарожны, Аляксандр Ляпуноў, Уладзіслаў Даніловіч.
К 125-летию со дня рождения Максима Богдановича: Лариса Симакович - мюзикл "Aпокриф"