Наталля Аруцюнава нарадзілася ў Мінску, скончыла ССМШ пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і магістратуру (клас прафесара Сяргеенка Т.П.). Н.Арутюнова - лаўрэат 1-га Нацыянальнага конкурсу імя І.Жыновіча (I прэмія). У якасці салісткі выступала з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь (дырыжоры Ю.Яфімаў, Ю.Цырюк), Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь (П.Вандзілоўскі), Дзяржаўным аркестрам сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам М.Фінберга, аркестрам духавых інструментаў "Няміга "(А.Берын), Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам імя І.Жыновіча (М.Казінец), Ансамблем салістаў "Класік-авангард" (У.Байдаў).
У 1995 годзе адбыўся сольны канцэрт Н.Аруцюнавай і Т.Шумаковай ў камернай зале Варшаўскай філармоніі.
З 1996 года Н.Аруцюнава працуе ў Белдзяржфілармоніі ў якасці салісткі інструментальнага трыа "Кансананс" у творчым саюзе з Т.Шумаковой і В.Баравіковым.
У складзе дуэта цымбалістак Н.Аруцюнава выступала з камерным аркестрам Польскага радыё і тэлебачання "Амадэус", якім кіравала Агнешка Дучмаль ў Зале Кангрэса ў Варшаве, у дублінскім Нацыянальным канцэрт-холе (Ірландыя). У суправаджэнні камернага і сімфанічнага аркестраў выступала ў Каралеўскім замку ў Варшаве (В.Пырчыньскі), у філарманічнай зале г. Зялёна Гура (Польшча) з дырыжорам Ч.Грабоўскім.
У складзе трыа "Кансананс" Н.Аруцюнава выступала ў Дэкадзе беларускага мастацтва ў Республіке Малдова, у Сусветным кангрэсе цымбалістаў (г.Магілёў), ва Украіне, у V Міжнародным фестывалі арганнай і камернай музыкі ў г.Тшэбніца (Польшча).
У 2001 годзе Н.Аруцюнава атрымала дыплом лаўрэата I ступені на Міжнародным конкурсе-фестывалі ў г.Пскове (Расія), у 2002 годзе - сярэбраны кубак XX Міжнароднага фестывалю-конкурсу "Дружба народаў" (г.Пхеньян, Паўночная Карэя).
У 2004 годзе прымала ўдзел у канцэртах з твораў беларускіх кампазітараў Д.Смольского, В.Войціка, У.Кур'яна, Л.Шлег, Д.Евтуховіча, В.Жывалеўскага, А.Друкта, А.Мдзівані, І.Лучанка, у 2009 годзе - у сумесным творчым праекце трыа "Кансананс" з Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь і членамі саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь "У свеце гукаў і фарбаў", а таксама праекце "транскрыпцыі Валерыя Баравікова".
У 2011 годзе Н.Аруцюнава была адным з ініцыятараў і салісткай праграмы-праекта "Узнёслае і зямное" сумесна з Ансамблем салістаў "Класік-Авангард" (У.Байдаў), Т.Шумаковай, прадстаўнікамі Міжнароднага Цэнтра Рэрыхаў. У канцэртах па-новаму прагучалі творы беларускіх кампазітараў А.Янчанкі (Канцэрт для цымбалаў), В.Войціка і інш., адбыліся музычныя прэм'еры. Упершыню ў Беларусі адбылася выстава вядомага мастака-касміста Алега Высоцкага (г.Талін).
Н.Аруцюнава выступала на Міжнародным музычным фестывалі "Мэрцішор" (Малдова, 2011), на 55-м Міжнародным фестывалі імя М.І.Глінкі (Расія, 2012) у суправаджэнні Смаленскага народнага аркестра имя В.П.Дуброўскага пад кіраваннем Н.Сцяпанава.
Н.Аруцюнава канцэртавала ў Польшчы, выступала на фальклорных фестывалях у Германіі (г.Фрыдрыхсхафен, г.Бамберг).
У траўні 2015 у складзе трыа "Кансананс" Н.Аруцюнава прымала ўдзел у адкрыцці выставы "Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому" ў Амбасадзе Беларусі ў Маскве.