Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Каліноўскі Ян (віяланчэль)

 

Ян Каліноўскі (віяланчэль). Вучыўся ў кракаўскай Акадэміі музыкі, Нармальнай школе музыкі ў Парыжы і Вышэйшай школе музыкі ў Штутгарце пад кіраўніцтвам прафесароў Вітольда Германа, Поля Жульена, Пітэра Бака і інш. Працаваў таксама пад кіраўніцтвам Давіда Герынгаса, Івана Манігеці і Арта Нораса. З’яўляецца стыпендыятам шматлікіх польскіх і замежных фондаў, а таксама горада Кракава, Малапольскага ваяводства і Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Рабіў запісы для радыё і тэлебачання, у тым ліку канцэртаў для віяланчэлі Вітальда Лютаслаўскага (Ліванскі нацыянальны аркестр; Азербайджанскі нацыянальны аркестр) і Марэка Стахоўскага (аркестр Акадэміі імя Л. ван Бетховена). У якасці саліста выступаў пад кіраўніцтвам такіх дырыжораў, як Рауф Абдулаеў, Лукаш Баровіч, Міхал Дважыньскі, Яцэк Каспшык, Павел Пшытоцкі, Даніэль Райскін, Антоні Віт. Выступаў на самых прэстыжных сцэнах свету, у тым ліку ў Сеульскім мастацкім цэнтры, Альфрэд Ньюман Холе ў Лос-Анджэлесе, Карнегі-Холе ў Нью-Ёрку, Палацыё дэ Белас Артэс у Мексіцы, Зале Карто ў Парыжы, Сент-Марцін-ін-зэ-Філдс у Лондане і Кансертгебау ў Амстэрдаме. Папулярызаваў польскую музыку падчас турнэ па краінах і рэгіёнах свету, у тым ліку Блізкім Усходзе (2006), Каўказе (2013), Грузіі (2014), ЗША і Паўднёвай Карэі (2015), Мексіцы (2015, 2016), Бразіліі і Аргенціне (2016, 2017), ЗША (2017), Кітаі (2018). З 2001 года разам з піяністам Марэкам Шлезэрам выступае ў складзе дуэта “Cracow Duo”. Іх альбомы атрымалі шматлікія ўзнагароды і адзнакі:

“Аляксандр Тансман” – творы для віяланчэлі і фартэпіяна (DUX, 2009);

– “Фрыдэрык Шапэн” – камерныя творы (DUX, 2010; з удзелам Бартламея Нізёла; прэмія французскіх крытыкаў “La Clef de ResMusica” і намінацыя на Прэмію польскіх меламанаў Трэцяга канала Польскага радыё);

– “Кшыштаф Пэндэрэцкі” – камерныя творы, ч. I (DUX, 2014, прэмія Gramophone Editor’s Choice);

– удзел у запісе альбома “Real life song” Іяаны Фрэшэль (DUX, 2015, Prix de la SACD);

– “Dedykacje” / “Прясвячэнні” (DUX, 2013), альбом твораў, напісаных для “Cracow Duo” кракаўскімі кампазітарамі;

– з нагоды 15-годдзя сумеснай творчай дзейнасці выйшла кніга пад назвай “З-пад сцэны” – інтэрв’ю музыказнаўцы Матэвуша Баркоўскага з музыкамі і альбом “Memories” (DUX, 2016);

– у 2018 годзе ў выдавецтве Warner Classics выйшаў альбом “Polish Music Experience”, запісаны з удзелам Аркестра сталічнага каралеўскага горада Кракава “Sinfonietta Cracovia” пад кіраўніцтвам дырыжора Юрэка Дыбалы. Запісы музыкаў, акрамя станоўчых водгукаў, атрымалі мноства намінацый на польскую фанаграфічную прэмію “Фрыдэрык”.

Музыка актыўна папулярызуе польскую музыку ў сваёй краіне і за мяжой, прадстаўляючы публіцы творы такіх кампазітараў, як Фрыдэрык Шапэн, Аляксандр Тансман, Караль Шыманоўскі, Зыгмунт Стаёўскі, Шымон Лакс, Людамір Ружыцкі, Тадэвуш Маерскі і шэраг сучасных твораў, напісаных спецыяльна многімі польскімі і замежнымі аўтарамі.

У 2015 годзе Ян Каліноўскі атрымаў доктарскую ступень у галіне музычнага мастацтва; з’яўляецца дацэнтам Акадэміі музыкі ў Кракаве, дзе з 2010 года праводзіць свой клас віяланчэлі. У 2014 годзе выдавецтва DUX выпусціла альбом з яго арыгінальным праектам “Польская віяланчэльная музыка”, які змяшчае творы польскіх кампазітараў для складу ад адной да васьмі віяланчэляў.

Ян Каліноўскі з 2012 года грае на інструменце Войцеха Топы.