Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Полесава Ганна (цымбалы)

Ганна Станіславаўна Полесава пачала вучыцца граць на цымбалах у 10-гадовым узросце ў Г.Д.Шчарбацюк (Захар). У 1966 годзе паступіла ў Мінскае музычнае вучылішча імя М.Глінкі ў клас выкладчыка А.П.Канановіч.
З 1970 года вучылася ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па класу цымбалаў і аркестравага дырыжыравання, працавала ў ДМШ №2 імя М.І.Аладава. З 1976 года працуе ў Мінскім дзяржаўным музычным вучылішчы імя М.І.Глінкі. Вучні яе класа 30 разоў станавіліся пераможцамі міжнародных і нацыянальных конкурсаў, многія з іх – стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Адначасова з працай у спецыяльным класе Ганна Станіславаўна з 1990 года паспяхова кіруе творчым калектывам – ансамблем цымбалістаў "Залатая струна", які атрымаў 10 перамог на міжнародных конкурсах (з іх двойчы – Гран-пры). Творчаму калектыву «Залатая струна» былі прысуджаны прэмія і званне дыпламанта Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Г.С.Полесава шматразова ўзнагароджвалася дыпломамі і граматамі міжнароднага і рэспубліканскага ўзроўню за высокі прафесіяналізм і педагагічнае майстэрства. Аб пладатворнай высокапрафесійнай дзейнасці Ганны Станіславаўны былі надрукаваны артыкулы ў газетах, часопісах, падрыхтаваны перадачы на радыё і тэлебачанні.
Сёння Ганна Станіславаўна Полесава з'яўляецца лаўрэатам Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За ўклад у выхаванне творчай моладзі", а таксама двойчы ўладальнікам Ганаровага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры".
З 2010 года – член Беларускага саюза музычных дзячоў.