Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Фальклорны гурт «Купалінка»

«У песнях жа родны край, родныя словы

Жылi i жывуць, i жыць будуць заўседы»

Я.Купала «Родныя песні»

Творчае крэда «Купалiнкi» - адраджэнне i прапаганда нацыянальнага народна-песеннага мастацтва Беларусi.

«Купалiнка» пачала сваю творчую дзейнасць у 1966 годзе як жаночы вакальны квартэт, паэтычнае iмя якому дала вядомая беларуская народная песня «Купалiнка». Стваральнікам і духоўным бацькам стаў народны артыст СССР Генадзь Iванавiч Цiтовiч.

Квартэт «Купалiнка» – прызнаны майстар вакальнай культуры, лаўрэат усесаюзных i мiжнародных конкурсаў i фестываляў, уладальнiк залатых медалеў.

У1986 годзе мастацкі кіраўнік калектыву народная артыстка Рэспублiкi Беларусь Алена Цялькова, у пошуку новых творчых магчымасцяў, прынцыпова змянiла аблiчча «Купалiнкi», узяўшы за аснову больш свабодную форму выканання, якая спалучыла змешаныя спевы з iнструментальным суправаджэннем. Гэта быў час, пазначаны пошукам адметнай сцэнічнай формы, рухам да мастацкага дасканалення i паглыбленнем у сутнасць народнай традыцыi.

Сёння «Купалiнка», калектыў Белдзяржфiлармонii, запатрабаваны ў краiне i па-за яе межамi. Ён блiскуча прадстаўляў i прадстаўляе нацыянальнае мастацтва з тысячамі канцертаў па Беларусі, на дзяржаўных i мiжнародных мерапрыемствах у Расіі, краінах Прыбалтыкі, Канадзе, Люксембургу, Германii, Бельгii, Францыi, Югаславii, Iталii, Сiрыi, Карэi, Фiнляндыi, Вялiкабрытанii, Швейцарыi, Балгарыi, Аўстрыi, Iндыi, Японii, Польшчы, Данii, амаль па ўсяму свету. У рэпертуары гурта народныя песнi i танцы з усiх рэгiенаў Беларусi.

Праз творчасць «Купалінка» захоўвае, адраджае і папулярызуе традыцыі, звычаі народа Беларусі і сваім мастацтвам спрыяе духоўнаму адраджэнню, узвышаным адносінам да ўсяго роднага.

Мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Цялькова
Дырэктар – Акуліч Дзмітрый Аляксандравіч
 
Тэлефоны:
+375 17 288 12 97
+375 29 370 00 10