Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“Вера, Надзея, Любоў”: фальклорная група “Купалінка”

Дата: 26.08.2026 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Вакал
Працягласць: 1 гадзіна 20 хвілін (адно аддзяленне)
Замовіць квіток

“ВЕРА, НАДЗЕЯ, ЛЮБОЎ”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
фальклорная група “Купалінка”

Мастацкі кіраўнік – уладальнік медаля Францыска Скарыны
Ганна Сцепанкова

арт-праект “Брэнд Бай”

***

Свой юбілейны, 60-ы канцэртны сезон заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорная група “Купалінка” адкрые новай, асаблівай праграмай – “ВЕРА, НАДЗЕЯ, ЛЮБОЎ”, прымеркаванай да Года беларускай жанчыны.
Кожная кампазіцыя праграмы “Вера, Надзея, Любоў” знойдзе водгук у сэрцах гледачоў самага рознага ўзросту: па-новаму, сучасна загучаць даўнейшыя народныя песні, а таксама вядомыя мелодыі класікі беларускай эстрады.
Вечар 26 жніўня 2026 года ў Малой зале імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі стане выдатнай нагодай сказаць “дзякуй” тым, хто запальвае святло ў душы, і напомніць пра самыя галоўныя каштоўнасці: веру, надзею і любоў да блізкіх, дому, Радзімы і сваёй справы.
Спецыяльны госць – лаўрэат міжнародных конкурсаў арт-праект “Брэнд Бай”.
Адчуйце неверагодную энергетыку і сілу памяці пакаленняў у новым праекце фальклорнай групы “Купалінка”, які злучае мінулае і сучаснасць!

«Вера, Надежда, Любовь»: фольклорная группа «Купалинка»