Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Ад смутку да вяселля”: Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”

Дата: 10.05.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харэаграфія

“АД СМУТКУ ДА ВЯСЕЛЛЯ”

Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”

Мастацкі кіраўнік – народная артыстка Беларусі

Валянціна Гаявая

***

Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі” сардэчна запрашае на святочны сольны канцэрт “Ад смутку да вяселля”, які адбудзецца 10 мая ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі.

У першым аддзяленні вы ўбачыце яркі і прыгожы, эмацыйна багаты, надзвычай кранальны харэаграфічны спектакль “Ад смутку да вяселля”, напоўнены шчымлівымі, пранікнёнымі лірыка-драматычнымі нумарамі. У спектаклі гучыць тэма складанага, трагічнага лёсу жанчыны падчас вайны… Але будзе на сцэне і сапраўднае свята, сімвал адраджэння, трыумф кахання, жыцця і светлай надзеі – “Беларускае вяселле” – цудоўная кампазіцыя, якую складаюць гулліва-жартоўныя танцы-сцэнкі. Артысты выконваюць іх з запалам, вялікім натхненнем, яркімі эмоцыямі і пачуццямі.

Другое аддзяленне канцэрта – лепшыя фальклорныя нумары з залатога фонду рэпертуару ансамбля “Харошкі”. Жывая музыка надзвычай упрыгожвае канцэрт, надае яму яшчэ большую эмацыйнасць.

Запрашаем вас, шаноўныя сябры, адзначыць свята Вялікай перамогі разам з намі, атрымаць сапраўдную асалоду ад выбітнай харэаграфіі, прасякнутай любоўю да сваёй роднай зямлі і яе традыцый!

Да сустрэчы 10 мая ва ўтульнай зале Белдзяржфілармоніі!

Пачатак а 19-ай гадзіне.

“Ад смутку да вяселля”: Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”