Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў

"Гісторыя кахання": Дзяржаўны камерны аркестр

Дата: 28.12.2020 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

“Гісторыя кахання”

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі

Яўген Бушкоў

У праграме:

У.Шэкспір / С.Пракоф’еў – Сюіта для альта і камернага аркестра “Рамэо і Джульета”

І.Тургенеў / Э.Шасон – Паэма для скрыпкі з аркестрам “Песня светкавальнага кахання”

Дж.Гершвін / І.Фралоў – Канцэртная фантазія для скрыпкі з аркестрам на тэмы з оперы “Поргі і Бес”

Дзяржаўны камерны аркестр – унікальны творчы калектыў. Ён унікальны і сваёй паўвекавой гісторыяй, і знакамітасцямі, якія стаялі каля яго вытокаў. У апошняе дзесяцігоддзе аркестр ўзначальвае маэстра Яўген Бушкоў – выбітны скрыпач, нястомны музыка-падзвіжнік і «генератар» арыгінальных канцэртных праграм. Так, яго ідэя выканаць аркестравую версію віртуозных Варыяцыі Паганіні, у якой у якасці салістаў выступілі музыканты аркестра – дзевяць скрыпачоў і адзін альтыст, – атрымала бліскучае ўвасабленне і зрабіла фурор у гала-канцэрце 1 кастрычніка 2020 года.

Канцэрт 28 снежня маэстра прысвяціў тэме кахання – вечнай і сучаснай, універсальнай і ўсёабдымнай. Тры «невычэрпныя» гісторыі – Рамэо і Джульеты, Фабіа і Валерыі, Поргі і Бес – «раскажа» публіцы аркестр у канцэрце 28 кастрычніка. Упершыню ў Мінску прагучыць новая версія сюіты Пракоф'ева «Рамэо і Джульета» для саліруючага альта і камернага аркестра. Паэма для скрыпкі з аркестрам «Песня светкавальнага кахання» Шасона, Канцэртная фантазія Фралова на тэмы оперы «Поргі і Бес» Гершвіна, таксама як і сюіта Пракоф'ева, будуць суправаджацца мастацкім словам.

"Гісторыя кахання": Дзяржаўны камерны аркестр