Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Адкрыццё сезона: Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, дырыжор – Аляксандр Анісімаў

Дата: 20.09.2019 пачатак у 19:00

АДКРЫЦЦЁ СЕЗОНА: Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў

 

У праграме:

В.А.Моцарт – Сімфонія № 41 “Юпітар”

Дз.Шастаковіч – Сімфонія № 15

В.Падгайская – “Капітан планет” для аргана і сімфанічнага аркестра

Салістка – Вольга Падгайская арган

 

 

“Сімфонія-таямніца. Апошні шэдэўр кампазітара.

Яе выкананне ў філарманічных залах — заўсёды музычная падзея.

Як ніякая іншая, мае мноства інтэрпрэтацый. Магічна дзейнічае на дырыжораў. Усё з тае жа прычыны: таямніца. І прысутны персанаж — складаны, загадкавы, шэкспіраўскі. Курт Зандэрлінг назваў яе “трыумфам смерці”.

Пасля “крамы з цацкамі”, а так назваў кампазітар першую частку, вы абязброены харалам медных інструментаў.

Вы проста агаломшаны раптоўнай змрочнасцю. І безданню, якая раптам паўстала зеўрай. Здаецца, вы павязаны па руках і нагах, але віяланчэльнае сола пазбаўляе і гэтага: павязанасці, прывязанасці.

Вы — нідзе. Перад вамі бездань. Аголеная абяззброенасць. Але і гэта невыноснае сола нібы не вытрымлівае самога сябе і рвецца працягам харала медных.

Харал смерці. Харал яе ўрачыстай перамогі і перавагі.

Бяссільная згода і схіленая галава перад бязлітасным апошнім трыумфам. 

Сімфонія №15 Дзмітрыя Шастаковіча прагучыць 20 верасня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі.

Рызыка, вартая нашага роздуму.”

Ларыса Сімаковіч

 

Адкрыццё сезона: Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, дырыжор – Аляксандр Анісімаў