“ШЭДЭЎРЫ КАМЕРНАЙ МУЗЫКІ ФРАНЦУЗСКІХ КАМПАЗІТАРАЎ”
Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”:
Вікторыя Янушкевіч флейта
Яўген Бінькевіч габой
Кірыл Целяпнёў кларнет
Ева Воўкава скрыпка
Караліна Наско скрыпка
Яўгенія Вінакурава віяланчэль
Андрэй Іваноў фартэпіяна
Аляксандра Паўлюкавец фартэпіяна
Мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Байдаў
“Калі б Бог не любіў маёй музыкі, я б яе не пісаў”…
Клод Дэбюссі
Францыя – краіна, якая на працягу ўсёй сусветнай гісторыі намагалася зберагаць асаблівасці і самабытнасць сваёй культуры ад глабальнага ўплыву свету. Французскія кампазітары не імкнуліся пераймаць павевы зменлівай і капрызлівай моды – яны стваралі і ствараюць яе самі.
Іх музычным творам заўсёды ўласціва асаблівая выразнасць, пэўная эмацыйнасць, рамантычнасць і моцны драматычны эфект не толькі ў сімфанічнай і тэатральнай музыцы, але і ў камернай.
У розныя часы Францыя давала свету вельмі шмат выбітных, вялікіх, цікавых, неадназначных, эксцэнтрычных імёнаў і самых разнастайных стыляў і накірункаў у мастацтве. У дадзеным канцэрце прагучаць не толькі папулярныя, але і малавядомыя творы кампазітараў гэтай краіны 19-20 стагоддзяў. Слухачы атрымаюць магчымасць наталіцца гарманічнымі фарбамі і вытанчанай французскай мелодыкай у цёплай утульнай атмасферы вечаровай цішы Малай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
У праграме: К.Сен-Санс, Ж.Маснэ, К.Дэбюсі, М.Равель, Ф.Пуленк