“БЕЛАРУСЬ МАЛАДАЯ”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі
Мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі
Валянцін Дудкевіч
***
18 студзеня 2023 года на сцэне Белдзяржфілармоніі Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Валянціна Дудкевіча прэзентуе першы сольны канцэрт новага 2023 года з праграмай “Беларусь маладая”.
Усе сольныя партыі і прэм’ерныя нумары праграмы рыхтуюцца сіламі маладых артыстаў, маладых салістаў і маладых балетмайстраў калектыву. Лірычны “Спеў дубраў” і жартоўная “Бульба”, паганскія “Люцічы” і “Весначуха”, пранікнёны “Паланэз” і гарэзная “Дудалка” знойдуць новых салістаў і новых выканаўцаў і, магчыма, гледачы ўбачаць і ўспрымуць легендарныя нумары класічнага рэпертуару ансамбля з іншага боку і зусім па-новаму.
Сюрпрызам праграмы стане прэм’ера нумара “Рытм часу” ў стылі сучаснага беларускага мадэрну. Ён стане лагічным працягам такіх вядомых і драйвовых кампазіцый калектыву, як “Белы бусел” і “Лянок”.
У новым годзе Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі адкрые дарогу новым выканаўцам і ў чарговы раз прадэманструе гледачам сваю малады азарт, прыхільнасць гістарычным традыцыям роднай зямлі і сталае імкненне ісці ў нагу з часам.