ШАНОЎНЫЯ ГЛЕДАЧЫ!
У ЗВЯЗКУ З ХВАРОБАЙ ВЫКАНАЎЦЫ АДБЫЛАСЯ ЗАМЕНА КАНЦЭРТНАЙ ПРАГРАМЫ. ЗАМЕСТ МУЗЫЧНАЙ КАЗКІ “ЭКАБУМ” АДБУДЗЕЦЦА МУЗЫЧНЫ СПЕКТАКЛЬ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ “ЧЫРВОНЫ КАПЯЛЮШЫК НА НОВЫ ЛАД”. ПРЫНОСІМ ВЫБАЧЭННІ ЗА ПРЫЧЫНЕНЫЯ НЯЗРУЧНАСЦІ.
Музычны спектакль для дзяцей
“ЧЫРВОНЫ КАПЯЛЮШЫК НА НОВЫ ЛАД”
(па матывах казкі Шарля Перо “Чырвоны Капялюшык”)
Кампазітар – Уладзімір Саўчык
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна Можар
Выканаўцы роляў – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:
***
“Чырвоны Капялюшык” – адна з самых папулярных казак для дзяцей ва ўсім свеце. Упершыню гісторыя пра Чырвоны Капялюшык была апублікавана ў 1697 годзе ў Парыжы ў літаратурным зборніку “Казкі матухны Гускі, ці Гісторыі і казкі былых часоў з павучаннямі”. Аўтарам новай, літаратурна-апрацаванай казкі выступіў французскі пісьменнік Шарль Перо. Менавіта ён увёў у сюжэт казачнага аповеда галоўны атрыбут для маленькай гераіні – чырвоны капялюшык.
Інтэрактыўны музычны спектакль для дзяцей “Чырвоны Капялюшык на новы лад” – адна з лепшых тэатральных пастановак у рэпертуары Філармоніі для дзяцей і юнацтва. Жывая музыка, вядомыя персанажы, арыгінальныя касцюмы, яркія дэкарацыі, захапляльны сюжэт і ўвесьчасны дыялог з гледачом падчас імпрэзыя – вось галоўныя кампаненты нашага спектакля.
Па сюжэце казкі Шарля Перо “Чырвоны Капялюшык” добрая маленькая дзяўчынка сустракае хітрага, злога Ваўка, калі нясе піражкі для сваёй хворай Бабулі. Галодны і страшны Воўк з’ядае Чырвоны Капялюшык і яе Бабулю, з-за чаго дзеці часта засмучаюцца, а зусім маленькія пачынаюць плакаць. Таму стваральнікі музычнага спектакля Філармоніі для дзяцей і юнацтва вырашылі прагнаць злога разбойніка з казкі. І дапамагаюць ім гэта зрабіць юныя гледачы. Што з гэтага атрымалася, вы даведаецеся, паглядзеўшы выдатную музычную імпрэзу “Чырвоны Капялюшык на новы лад”.
У спектаклі бяруць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў салісты Белдзяржфілармоніі: Марына Дабралёт, Святлана Еўтух, Тамара Рэмез, Максім Абравец.
Музычны акампанемент: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Анатоль Цяльцоў, Наталля Змітровіч
*Канцэрт у адным аддзяленні працягласцю 50 хвілін























