Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год добраўпарадкавання

Цыкл канцэртаў “Дзіцячыя гады любімых кампазітараў”

Дата: 08.02.2025 пачатак у 13:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

Цыкл канцэртаў “Дзіцячыя гады любімых кампазітараў”

“МУЗЫКА БЕЛАРУСКІХ КАМПАЗІТАРАЎ”

Выканаўцы – лаўрэаты міжнародных конкурсаў, навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Вядучая – Юлія Архангельская

***

“Музычнае выхаванне – гэта не выхаванне музыканта, а, найперш, выхаванне чалавека” (В.Сухамлінскі)

Датыкаючыся з музыкай, мы атрымваем і душэўнае і разумовае задавальненне, узбагачаем свой унутраны свет, атрымваем неверагодны зарад пазітыўнай і гаючай энергіі.

8 лютага нам прэзентуецца ўнікальная магчымасць наведаць канцэрт, дзе будзе гучаць музыка кампазітараў Беларусі, створаная як у розныя гістарычныя перыяды мінулага, гэтак і сучасная. Праз прызму музыкі мы зможам акунуцца ў гісторыю краіны, адчуць каларыт і дынаміку яе культурнага развіцця!

На сцэне Малой залы імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі выступяць выхаванцы вядучай музычнай навучальнай установы Беларусі – Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, што ўжо з юных гадоў якія вызначылі свой музычны шлях. Шмат хто з іх заваяваў званні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.

 

Цикл концертов «Детские годы любимых композиторов»