Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Цыкл канцэртаў “Класіка – гэта класна!” (канцэрт трэці): Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Дата: 10.04.2021 пачатак у 15:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

Цыкл канцэртаўКласіка – гэта класна!”

канцэрт трэці

ВЕНСКІ КВАРТЭТ, ЦІ ШТО БЫЛО Б, КАЛІ Б ГАЙДН, МОЦАРТ, БЕТХОВЕН І ШУБЕРТ СТВАРАЛІ РАЗАМ

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі

Яўген Бушкоў

Дырыжор, аўтар праекта і вядучы – Яўген Бушкоў

Шмат гадоў таму дырыжор Яўген Бушкоў прыдумаў цыкл канцэртаў для дзяцей “Класіка – гэта класна!” – шэраг забаўляльна-адукацыйных праграм, на якіх юныя слухачы прылучаюцца да класічнай музыкі, яе таямніц, сэнсаў і нюансаў. Дзіцячыя праграмы Бушкова, у якіх дырыжор выступае яшчэ і расказчыкам, хутка заваявалі папулярнасць. Уменне падабраць ключык да сэрцаў дзяцей – адменны дар, неацэнны ўдвайне, калі гаворка ідзе пра такую складаную тэму як класічная музыка. Каб прадоўжыць гэты займальны цыкл у Вялікай Зале Белдзяржфілармоні на дапамогу дырыжору прыйдуць выдатныя музыканты аркестра Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Цикл концертов «Классика – это классно!» (концерт третий): Государственный камерный оркестр Республики Беларусь