Іаган Себасцьян Бах (1685–1750) – “Арганная меса” (Трэцяя частка Клавірных практыкаванняў):
– Прэлюдыя Мі-бемоль мажор, BWV 552
– Харальныя апрацоўкі, BWV 669–689
“Kyrie, Gott Vater in Ewigkeit”
“Christe, aller Welt Trost”
“Kyrie, Gott heiliger Geist”
“Kyrie, Gott Vater in Ewigkeit”
“Christe, aller Welt Trost”
“Kyrie, Gott heiliger Geist”
“Allein Gott in der Höh’ sei Ehr’”
“Allein Gott in der Höh’ sei Ehr’”
“Allein Gott in der Höh’ sei Ehr’”
“Dies sind die heil’gen zehn Gebot’”
“Dies sind die heil’gen zehn Gebot’”
“Wir glauben all’ an einen Gott”
“Wir glauben all’ an einen Gott”
“Vater unser im Himmelreich”
“Vater unser im Himmelreich”
“Christ, unser Herr, zum Jordan kam”
“Christ, unser Herr, zum Jordan kam”
“Aus tiefer Not schrei’ ich zu dir”
“Aus tiefer Not schrei’ ich zu dir”
“Jesus Christus, unser Heiland”
“Jesus Christus, unser Heiland”
– Фуга Мі-бемоль мажор, BWV 552/2
Цыкл канцэртаў “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”
Да 340-годдзя з дня нараджэння кампазітара
“АРГАННАЯ МЕСА” ІАГАНА СЕБАСЦЬЯНА БАХА
заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі, прафесар
Аляксандр Фісейскі (Масква)
Музыкавед – кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Савіцкая
***
Праходзяць стагоддзі, змяняюцца пакаленні, але ўсе больш грандыёзным і велічным паўстае перад намі Іаган Себасцьян Бах. Яго творчасць – неагляднае і найглыбокае мора музыкі. Яно – як адна фуга. У славу свету і Чалавека.
8 красавіка 2025 года ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі выбітны арганіст, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі, прафесар Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных Аляксандр Фісейскі прэзентуе адно з самых грандыёзных сачыненняў, створаных калі-небудзь для органа, – Арганную месу Іагана Себасцьяна Баха.
Гэта цыклічная кампазіцыя, якая ўяўляе сабою Трэццю частку “Клавірных практыкаванняў” і ўтрымвае апрацоўкі харальных песняспеваў пратэстанцкага набажэнства, была створана ў перыяд творчага росквіту кампазітара і стала першым арганным творам, апублікаваным пры жыцці аўтара.
Аляксандр Фісейскі, які вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі ў Веры Гарнастаевай (фартэпіяна) і Леаніда Ройзмана (арган), з’яўляецца прадаўжальнікам вялікіх традыцый рускай выканальніцкай школы. Вядомы як выканавец, педагог, арганізатар, даследнік. Ён граў на лепшых арганах свету – у саборы Парыжскай Багамаці, Кёльнскім саборы, Вэстмінстэрскім абацтве ў Лондане, Саборы св.Стэфана ў Веню. Значныя падзеі яго біяграфіі звязаны з імем Баха. Аляксандр Фісейскі – адзіны ў свеце музыкант, які рэгулярна выконвае цыкл з 15 канцэртных праграм, што ахапляюць усю арганную спадчыну знакамітага барочнага кампазітара.
Не выпусціце магчымасці пачуць у жывым выкананні адзін з самых манументальных арганных цыклаў вялікага нямецкага генію, які дзівіць разнастайнасцю выяў і маштабаў, а таксама вытанчанай тэхнікай кампазітарскага пісьма!