Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў

Да 210-годдзя з дня нараджэння Ф.Шапэна: Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Дата: 21.01.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
Да 210-годдзя з дня нараджэння Ф.Шапэна
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў 
Салісты –
лаўрэат міжнародных конкурсаў
Уладзіслаў Хандогі фартэпіяна
Іна (Una) Перасецкая-Малаковіч народны спеў 
У праграме:
Ф.Шапэн – Канцэрт №1 мі мінор для фартэпіяна з аркестрам, op.11
К.Яськоў – Містэрыя для народнага голасу, струнных, ударных і фартэпіяна “Кросны Макошы” 
 
Макоша – багіня старажытных славян, апякунка жанчын і ткацтва, якая тчэ кросны лёсу, – сімвал новай канцэртнай праграмы Дзяржаўнага камернага аркестра. 21 студзеня ў філармоніі прагучыць Містэрыя “Кросны Макошы” Канстанціна Яськова, а таксама Першы фартэпіянны канцэрт Фрэдэрыка Шапэна.

Такія розныя творы: сучасная містэрыя, у якой выкарыстоўваецца архаічныя беларускія народныя песні (народны спеў – Іна (Una) Перасецкая-Малаковіч) і рамантычны канцэрт, які з’яўляецца ўзорам акадэмічнага жанру (саліст – Уладзіслаў Хандогі).

Гэтая канцэртная праграма – суплёт глыбінных пластоў нацыяльнальнага песеннага фальклору і дасягненняў сусветнай акадэмічнай музычнай культуры, повязь розных эпох – даўніны і рамантызма з сучаснасцю. І стужкай Макошы, якае ўсё гэта звязвае ў адзінства, становіцца менавіта музыка як мова ўніверсальных, спрадвечных інтанацый, здольных перадаваць агульначалавечыя пачуцці, эмоцыі, вобразы і сэнсы, што знаходзяцца па-за межамі слоў і часу.

     

    Да 210-годдзя з дня нараджэння Ф.Шапэна: Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь