Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Да 80-годдзя маэстра Міхаіла Казінца: Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І.Жыновіча

Дата: 23.11.2018 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Вакал

Сёлета адзначае свой 80-гадовы юбілей галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча, народны артыст Беларусі, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прафесар Міхаіл Казінец. Да гэтай падзеі Маэстра падрыхтаваў серыю канцэртаў пад назвай “Музычны марафон Міхаіла Казінца”. 23 лістапада на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца апошні канцэрт гэтай музычнай эпапеі. Грандыёзнае шоў з удзелам зорак акадэмічнага і эстраднага мастацтва стане сапраўдным падарункам для меламанаў. Па запрашэнні Міхаіла Казінца ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі пад яго кіраўніцтвам будуць спяваць вядучыя салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь: народныя артысты Беларусі Ніна Шарубіна і Анастасія Масквіна, лаўрэаты міжнародных конкурсаў, фіналісты міжнароднага тэлепраекта “Вялікая опера” Ілья Сільчукоў і Юрый Гарадзецкі.

У другім аддзяленні гала-канцэрта Маэстра Казінец прадставіць лепшыя ўзоры эстраднай музыкі, і яно таксама будзе багатае на зорныя імёны. Выступяць салісты аркестра, лаўрэаты міжнародных конкурсаў, спевакі Марына Васілеўская і Ігар Задарожны, бліскучыя цымбалісткі Аляксандра Дзенісеня, Галіна Лазовік і Марта Галубко, баяніст-віртуоз Дзяніс Чорны, вядомы шоўмэн, аўтар праекта “Шоў барабаншчыкаў” Сяргей Шаптуноў. У якасці хэдлайнера запрошаны ўладальнік Гран-пры конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Пётр Елфімаў.

Амаль усе удзельнікі канцэрта ў мінулым – выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі таго часу, калі яе ўзначальваў у якасці рэктара Міхаіл Антонавіч Казінец. Многім з іх менавіта ён даў пуцёўку ў жыццё. Цяпер яны – сапраўдныя майстры акадэмічнага і эстраднага выканальніцтва. Запрашэнне Маэстра Казінца паўдзельнічаць у яго юбілейным канцэрце для гэтых знакамітых артыстаў – цудоўная нагода выказаць удзячнасць Мэтру за яго любоў да музыкі і людзей мастацтва.

Гледачоў чакае сустрэча з музыкай на ўсе часы. Прагучаць урыўкі з класічных опер, арыі з аперэт, рамансы, папулярныя эстрадныя песні Уладзіміра Мулявіна, Ігара Лучанка, Давіда Тухманава і многіх іншых кампазітараў.

Інфармацыя прадстаўлена рэдактарскім аддзелам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І.Жыновіча

К 80-летию Михаила Козинца: Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им. И.Жиновича