Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

“Дзень Лютэра”: Да 500-годдзя Рэфармацыі, да 500-годдзя Беларускай Бібліі і кнігадрукавання

Дата: 31.10.2017 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харавая музыка

Да 500-годдзя Рэфармацыі

Да 500-годдзя Беларускай Бібліі і кнігадрукавання

“Дзень Лютэра”

Заслужаны калектыў

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

Наталля Міхайлава

Ансамбль салістаў “Вытокі”

Аўтар праекта і дырыжор – лаўрэат міжнародных конкурсаў

Аляксей Фралоў

Салісты – лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Таццяна Гаўрылава сапрана

Наталля Акініна меца-сапрана

Ілья Сільчукоў барытон

Юрый Габрусь арган

Ф.Мендэльсон-Бартольдзі – “Рэфармацкая сімфонія”; харалы эпохі Рэнесанса; І.С. Бах, І.Брамс, Дз.Букстэхудэ, Я. Галлус, Г.Ф.Гендэль, фрагменты з “Любчанскага канцыянала” (XVI– XVII ст.).

Унікальная канцэртная праграма будзе прадстаўлена ў галоўнай канцэртнай залі Беларусі непасрэдна ў Дзень знамянальнай Даты – у 500-годдзе пачатку Лютэраўскай, Нямецкай і шырокай еўрапейскай Рэфармацыі, калі вялікі багаслоў і рэфарматар Царквы Марцін Лютэр распачаў свой чын, абвясцішы свае славутыя 95 Тэзісаў. Гэта фенаменальная дата для Германіі цудоўным чынам сінхронна падобна даце Беларусі – 500-годдзю Беларускай Бібліі Скарыны і айчыннага кнігадруку.

З гэтай нагоды, выдатны харавы калектыў – Дзяржаўны Камерны хор Беларусі (маст.кір. і дырыжор засл. арт. Беларусі Наталля Міхайлава) аб’яднае намаганні з асаблівым Сімфанічным аркестрам “Capella Academia”, які аб’ядноўвае лепшых маладых выканаўцаў з вядучых музычных калектываў Беларусі. У праграме возьмуць удзел лепшыя салісты-інструменталісты ў складзе Ансамбля “ВЫТОКІ” і зоркі беларускай оперы: Наталля Акініна (мэца-сапрана) і Ілля Сільчукоў (барытон).

Музыканты падораць мінскай публіцы музычныя шэдэўры XVI – XIX ст., многія з якіх прагучаць у Беларусі ўпершыню. Так, прэм’ерамі будуць архіўныя фрагменты “ЛЮБЧАНСКАГА КАНЦЫЯНАЛА” (беларускага друкаванага сшытка XVI– XVII ст., адны з самых ранніх нот на ўсходзе Еўропы). Шэдэўры Рамантызма – “ГУСІЦКАЯ УВЕРТУРА” Антаніна ДВОРЖАКА і “РЭФАРМАЦКАЯ СІМФОНІЯ” Фелікса МЕНДЭЛЬСОНА-БАРТОЛЬДЗІ – таксама ПРЭМ’ЕРЫ ў БЕЛАРУСІ ! Акрамя таго канцэрт упрыгожаць харалы эпохі Рэнесанса – М. Лютэра, Ц. Базыліка, Л. Буржуа, М. Гамулкі, Я.П. Свелінка; шэдэўры і Барока і Рамантызма – І.С. Баха, І. Брамса, Дз. Букстэхудэ, Я. Галлуса, Г.Ф. Гендэля, О. Ольсана.

Падчас антракту ў файе Філармоніі публіка зможа пабачыць копію таго друкарскага станка, які ужывалі і Лютэр і Скарына ў сваёй асветніцкай дзейнасці. Выстава Саюза мастакоў тут прадставіць цудоўныя тэматычныя жывапісыя і графічныя работы на тэму 500-годдзя, а персанажы ў рэнесансных строях дапоўняць адчуванне поўнага перанясення ў Залаты Век, як назвалі XVI ст. гісторыкі.

Аўтар праекта і дырыжор – лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Фралоў.

“Дзень Лютэра”: Да 500-годдзя Рэфармацыі, да 500-годдзя Беларускай Бібліі і кнігадрукавання