Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Дзяржаўны камерны аркестр, салістка - Галія Бісенгаліева (скрыпка, Вялікабрытанія), дырыжор - Роберт Эймс (Вялікабрытанія)

Дата: 04.04.2018 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

“Тры вечары з камерным аркестрам”

(канцэрт трэці)

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў

Салісты – Галія Бісенгаліева скрыпка (Казахстан)

Алег Подаў скрыпка (Беларусь)

Дырыжор – Роберт Эймс (Вялікабрытанія)

Г.Пёрсел – Чакона соль мінор

Дж.Адамс – «Shaker Loops»

Р.Воан-Уільямс – «Жаўрук, які ўзлятае» для скрыпкі з аркестрам

Р.Воан-Уільямс –«Багач і Лазар» для струннага аркестра

Э.Фініс – «Between Rain» для струннага аркестра

Ф.Глас – «Echorus» для дзвюх скрыпак і струннага аркестра

У апошні час з'явілася новае пакаленне музыкантаў - ярка адораных, якія ў дасканаласці валодаюць таямніцамі майстэрства, але з лёгкасцю занядбоўваюць агульнапрынятыя нормы і рытуалы класічнай музычнай сцэны, нормы, якія робяць класічную музыку менш прывабнай для маладых слухачоў. На перадавой гэтай «новай хвалі» - Роберт Эймс, адзін з галоўных дырыжораў Лонданскага сучаснага аркестра (ЛСА). Пад яго кіраўніцтвам ЛСА выступаў на пляцоўках пачынаючы ад галерэі Тэйт Мадэрн і творчай прасторы Oval Space ва Усходнім Лондане, да Каралеўскай фестывальнай залы, культурнага цэнтра Barbican і Каралеўскага тэатра Ковент-Гардэн.

Хоць акадэмічная музыка з'яўляецца асноўнай сферай дзейнасці Эймса, ён таксама паспяхова супрацоўнічае з шырокім колам творчых асоб, якія не адносяцца да гэтай сферы. Да прыкладу, ён прымаў удзел у праектах дызайнераў Вівьен Вествуд і Рона Арада, музыкаў Джоні Грынвуда (група Radiohead), Фрэнка Оўшэна і DJ Shadow. З Робертам працуе легендарная студыя гуказапісу Abbey Road і Каралеўскі нацыянальны тэатр. Роберт супрацоўнічае з рознымі кінастудыямі, працаваў над фільмам «Theeb» («Гонар»), намінаваным на «Оскар», і фільмам Джона Маклін «Slow West» (“Строга на Захад”), які атрымаў Гран-пры на кінафестывалі «Сандэнс». Ён таксама меў гонар цесна супрацоўнічаць з такімі выбітнымі кампазітарамі сучаснасці, як Стыў Райх, Тэры Райлі і Мэрэд Монк.

Калі Эймс сумесна з іншым дырыжорам заснавалі Лонданскі сучасны аркестр у 2008 годзе, яны сфармулявалі сваю місію: «кожны раз бачыць інакш тое, ШТО людзі хочуць пачуць і ДЗЕ». Гэтая місія прынесла Лонданскаму сучаснаму аркестру ўзнагароду h.Club 100, а ў 2015 годзе аркестр атрымаў прэмію Royal Philharmonic Society Ensemble Award.

У бліжэйшы час Эймс плануе канцэрты з сімфанічным аркестрам Орхуса, Сімфанічным Аркестрам Індыі і выступленне ў рамках праменадных канцэртаў Бі-Бі-Сі з Лонданскім сучасным аркестрам. Яго таксама можна пачуць у саўндтрэках да фільма Рыдлі Скота «Чужы: Запавет» і да фільмаў «Лішні чалавек» і «Цябе ніколі тут не было» галоўнай конкурснай праграмы Канскага кінафестывалю ў 2017 годзе.

Віртуозная скрыпачка Галія Бісенгаліева выступала з сольнымі праграмамі па ўсёй Еўропе, ЗША, Індыі, Турцыі, Бразіліі. Галія з вялікім поспехам дэбютавала ў Тэатры «Калон» (Буэнас-Айрэс), дзе атрымала ўзнагароду Revelación ад Асацыяцыі музычных крытыкаў Аргенціны. Нядаўна Галія была ў туры з фільмам «There Will Be Blood: Live» («Нафта: жыўцом», аўтар музыкі - Джоні Грынвуд): яна саліравала ў Канцэрце для скрыпкі з аркестрам Брамса, які гучаў у фільме. Акрамя таго, Галія выступіла з прэм'ерай «Shades Lengthen» Эдмунда Фініса на Бі-Бі-Сі Радыё 3.

Галія супрацоўнічала з такімі кампазітарамі як Стыў Райх, Тэры Райлі і Мікі Левай, а таксама артыстамі Фрэнк Оўшн, Дарэн Канінгам (псеўданім Actress), DJ Shadow, Алекс Джэймс (гурт Blur) і групамі Elbow і Foals. Галія з'яўляецца канцэртмайстрам і салістам Лонданскага Сучаснага Аркестра. Яна прымала ўдзел у праекце гурта Radiohead «A Moon Shaped Pool» («Басейн у форме месяца»), у запісе музыкі да фільма Рыдлі Скота «Alien: Covenant» («Чужы: Запавет») і фільма - пераможцы Канскага кінафестывалю рэжысёра Ліны Рэмсі «You Were Never Really Here» («Цябе ніколі тут не было»).

Государственный камерный оркестр, солисты - Галия Бисенгалиева, Олег Подов, дирижер - Роберт Эймс (Великобритания)