Прэм’ера музычнага спектакля
“ПЛОШЧА ЯКУБА КОЛАСА”
харавы тэатр ХХІ стагоддзя
“ПЛОШЧА ЯКУБА КОЛАСА”
тэрыторыя сімвалаў
“ПЛОШЧА ЯКУБА КОЛАСА”
музычная метафара смерці і ўваскрошання,
здрады і пакаяння…
Пакутлівае шэсце даўжынёй у жыццё…
Узыходжанне на вышыні Духу…
Высокае супадзенне з высокай музыкай…
СТВАРАЛЬНІКІ:
Ларыса Сімаковіч
Наталля Міхайлава
Святлана Зелянкоўская
Святлана Анікей
Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь
***
Унікальны твор напісаны да 135-годдзя са дня нараджэння Паэта.
Музыка-рэжысура-харэаграфія Ларысы Сімаковіч.
Драматычныя маналогі, пластыка, харэаграфія, маштабныя харавыя сцэны, эксперыментальная музыка і шэдэўры І.С. Баха і Г. Пёрсэла, творы Э. Вайтакра і М. Лаўрыдсана.
У спектаклі ўдзельнічаюць зоркі нацыянальнай сцэны Святлана Зелянкоўская і Святлана Анікей, салістка Вялікага тэатра Беларусі Дыяна Трыфанава.